ФК Штутгарт

нямецкі футбольны клуб

«Штутгарт» (ням.: Verein für Bewegungsspiele Stuttgart 1893) — спартыўны клуб з Германіі з аднайменнага горада. Пяціразовы чэмпіён Германіі, трохразовы ўладальнік Кубка Германіі.

Штутгарт
VfB Stuttgart 1893 Logo.svg
Поўная назва Verein für Bewegungsspiele
Stuttgart 1893 e.V.
Мянушкі die Schwaben (швабы), die Roten (чырвоныя)
Заснаваны 9 верасня 1893
Горад Штутгарт, Германія
Стадыён Мерседэс-Бенц Арэна
Умяшчальнасць: 60 469 чалавек
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Бундэсліга
2022/23 16 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Футбольная каманда гуляе свае хатнія гульні на «Мерседэс-Бенц Арэне», размешчанай у спартыўным комплексе Некпарк. Клуб таксама вядомы сваёй таленавітай камандай рэзерву, «Штутгарт II», якая ў цяперашні час гуляе ў трэцяй па значнасці лізе.

«Штутгарт» з’яўляецца клубам-таварыствам, які налічвае 45 636 членаў станам на верасень 2011 года. У дадатак да поспехаў прафесійных, аматарскіх і каманд дзіцяча-юнацкага футбола, спартсмены клуба ў лёгкай атлетыцы таксама перамагалі ў мностве спаборніцтваў. У клубе таксама ёсць секцыі фістбола, хакея, настольнага тэніса і секцыю падрыхтоўкі футбольных суддзяў.

Гісторыя правіць

Раннія гады правіць

Гісторыя футбольнага клуба пачалася ў канцы XIX стагоддзя, а заснаваны ён быў у 1893 годзе, як студэнцкая рэгбійны каманда. Толькі амаль праз 20 гадоў у 1912 годзе клуб пачаў займацца футболам. Спартыўная асацыяцыя Штутгарта, у якую ўваходзіць футбольны клуб, на сённяшні дзень налічвае больш за 40 000 членаў. Але шырокую вядомасць асацыяцыя атрымала менавіта дзякуючы спартыўным дасягненням футбольнай каманды, якая пяць разоў станавілася чэмпіёнам Германіі і тройчы перамагала ў нацыянальным кубку.

Дасягненні правіць

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Фабіян Брэдлаў 1995
2   Аб Вальдэмар Антон (капітан) 1996
4   Аб Ёша Вагнаман 2000
5   ПА Махмуд Дауд 1996
6   ПА Ангела Штылер 2001
7   Аб Максіміліян Мітэльштэт 1997
8   ПА Энзо Міё 2002
9   Нап Серу Гірасі 1996
10   Нап Чон У Ён 1999
14   Нап Сілас Катомпа Мвумпа 1999
15   Аб Паскаль Штэнцэль 1996
16   ПА Атакан Каразор 1996
17   ПА Гэнкі Харагуці 1991
18   Нап Джэймі Левелінг 2001
Паз. Імя Нар.
20   Аб Леонідас Стэргіу 2002
21   Аб Хірокі Іто 1999
23   Аб Дан-Аксель Загаду 1999
25   ПА Ліліян Эглаф 2002
26   Нап Дэніз Ундаў 1996
27   ПА Крыс Фюрых 1998
28   ПА Нікалас Нартэй 2000
29   Аб Антані Руо 2001
32   ПА Раберта Масіма 2000
33   Бр Александэр Нюбель 1996
36   ПА Лаўрын Ульрых 2005
41   Бр Дэніс Займен 2005
42   Бр Флорыян Шок 2001

Рэзервовая каманда правіць

Спасылкі правіць