ФК Эспаньёл

іспанскі футбольны клуб

«Эспаньёл» (катал.: Reial Club Deportiu Espanyol de Barcelona, ісп.: Real Club Deportivo Español de Barcelona) — іспанскі футбольны клуб, што ўваходзіць у спартыўную сістэму «Эспаньёл», дзе акрамя яго ёсць яшчэ і жаночы футбольны клуб, мужчынскі і жаночы баскетбольныя клубы, хакейны клуб, клуб жаночага валейбола і бейсбольны клуб. Размяшчаецца ў горадзе Барселона. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эстадзі Карнелі Эль Прат», што можа змясціць 40 500 гледачоў. Стадыён быў уведзены ў эксплуатацыю 2 жніўня 2009 года пераможным матчам над «Ліверпулам». «Эспаньёл» з’яўляецца шостым футбольным клубам Іспаніі па агульнай колькасці балаў у чэмпіянатах краіны, але клуб заўсёды знаходзіцца ў ценю галоўнай каманды горада «Барселоны», саступаючы ў дасягненні і папулярнасці.

Эспаньёл
Поўная назва Real Club Deportivo Español de Barcelona
Заснаваны 28 кастрычніка 1900
Горад Барселона, Іспанія
Стадыён Эстадзі Карнелі Эль Прат
Умяшчальнасць: 40 500
Прэзідэнт Чэнь Яньшэн[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Сегунда
2022/23 19 месца ў Ла Лізе
Сайт rcdespanyol.com (катал.)(ісп.)(англ.)(кіт.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Гісторыя правіць

Клуб быў заснаваны 28 кастрычніка 1900 года іспанскім інжынерам з Барселонскага ўніверсітэта Анхелем Радрыгесам. Спачатку каманда звалася як «Саюз іспанскіх футбалістаў» (ісп.: Sociedad Española de Footbal), але на наступны год каманда пачала звацца «іспанскі футбольны клуб» (ісп.: Club Español de Fútbol), бо то была першая каманда сфарміраваная выключна іспанскімі аматарамі.

«Эспаньёл» гуляў спачатку ў жоўтых кашулях, але колер шортаў у кожнага футбаліста быў розным. Праз нейкі час сябар клуба адчыніў тэкстыльную фабрыку і пачаў забяспечваць каманду жоўтай тканінай. У 1910 годзе каманда зноў змяніла імя на «Спартыўны клуб Іспаніі» (ісп.: Club Deportivo Español) і пераапранулася ў вопратку бела-сіняга колеру.

Сіні і белы быў абраны ў гонар колераў, якія выкарыстоўваюцца гербам вялікага сіцылійска-арагонскага адмірала Ражэ дэ Льюрыя, які камандаваў флотам Арагонскага каралеўства ў Міжземнамор’і ў Сярэдневякоўі. Клуб паспяхова выступаў ад самага свайго заснавання, атрымаўшы перамогу ў чэмпіянаце Каталоніі ў 1903 годзе, а пасля прыняўшы ўдзел у розыгрышу Кубка Іспаніі.

У 1906 годзе клуб быў скасаваны паводле фінансавых чынніках і большасць ігракоў далучыліся да клуба «X Спортынг Клуб». Гэты клуб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Каталоніі тры разы паміж 1906 і 1908 гадамі. У 1909 годзе гэты клуб стаў базавым для аднаўлення клуба «Спартыўны клуб Іспаніі». «Эспаньёл» з’яўляецца адным з некалькіх іспанскіх футбольных клубаў, якія маюць заступніцтва іспанскай кароны і тым самым маюць права выкарыстоўваць слова «Рэал» у сваёй назве і выяву каралеўскай кароны на эмблеме. Гэтае права было прадастаўлена «Эспаньёлу» ў 1912 годзе Альфонса XIII.

Пасля адмовы ад стальца Альфонсам XIII у 1931 годзе і абвяшчэння Другой іспанскай рэспублікі, у сувязі з забаронай каралеўскіх сімвалаў, клуб прыняў каталонскае імя «Эспортыю Эспаньёл» (катал.: Esportiu Espanyol). Пасля грамадзянскай вайны ў Іспаніі, клуб вярнуў сабе назву «Каралеўскі клуб спорту Іспаніі» (ісп.: Real Club Deportivo Español).

Дасягненні правіць

Розная інфармацыя правіць

  • З 1994 года існуе «Эспаньёл B»
  • Нумар 21 назаўсёды прыналежыць загінуўшаму капітану клуба Даніэлю Харке

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Жаан Гарсія 2001
2   Аб Оскар Хіль 1998
3   Аб Серхі Гомес 1992
4   Аб Віктар Руіс 1989
5   Аб Фернанда Калера 1995
6   Аб Леандра Кабрэра (капітан) 1991
7   Нап Хаві Пуада 1998
8   ПА Кеіды Барэ 1997
9   Нап Кейта Бальдэ 1995
10   ПА Поль Ласана 1999
11   Нап Перэ Мілья 1992
13   Бр Фернанда Пачэка 1992
Паз. Імя Нар.
14   Аб Брыян Аліван 1994
15   ПА Хасэ Грагера 2000
16   ПА Хасэ Карлас Ласа 1996
17   Нап Хофрэ Карэрас 2001
18   ПА Альвара Агуада 1996
19   ПА Сальві Санчэс 1991
20   ПА Эду Эспасіта 1996
21   ПА Ніка Меламед 2001
22   Нап Марцін Брэйтуэйт 1991
23   Аб Амар Эль-Хілялі 2003
24   Аб Рубен Санчэс 2001

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць