Фабіян Абрантовіч

Абрантовіч, Фабіян

Фабіян Янавіч Абрантовіч (14 верасня 1884, засценак Вераскоўшчына, Навагрудскі павет — 2 студзеня 1946, Масква; Псеўданімы: Фабіч (Fabič)) — каталіцкі манах-марыянін і святар усходняга абраду, прэлат Мінскай і Пінскай капітул, архімандрыт, місіянер, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, педагог. Доктар філасофіі (Каталіцкі ўніверсітэт у Лёвене), магістр тэалогіі.

Фабіян Абрантовіч
Фабіян Абрантовіч
экзарх Харбіна
3 мая 1928 — 1939
Царква Расійская грэкакаталіцкая царква
Пераемнік экзарх Андрэй Цікота
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, палітык
Месца працы
Нараджэнне 14 верасня 1884(1884-09-14)
Смерць 2 студзеня 1946(1946-01-02) (61 год)
Прыняцце свяшчэннага сану 11 лістапада 1908
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з мяшчанскай сям’і Яна і Юліі (дзявоч. Кашыц), жыхароў Навагрудка. Скончыў Навагрудскае гарадское вучылішча, потым Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю ў Пецярбургу[1]; пасля яе заканчэння паступіў у Мітрапалітальную духоўную каталіцкую акадэмію (1906). Працягваў вучобу ў Каталіцкім універсітэце ў г. Лёвен (1912—1914), дзе абараніў доктарскую дысертацыю па філасофіі. Жыў у Пецярбургу (да 1912 і з 1914), Лёвене (1912—1914), Мінску (з 1918), Польшчы (да 1929 і з лета 1939), Маньчжурыі (1929—1938).

Пасвячоны ў святары (9.11.1908). Быў камандзіраваны Адміністратарам Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Э. Ропам у Мінск[2] (30.4.1918). З 1926 г. — у ордэне айцоў марыянаў у Друі. Узначальваў каталіцкую місію ўсходняга абраду ў Маньчжурыі і Кітаі (1929—1938). Удзельнічаў у пасяджэннях Генеральнай капітулы марыянаў у Рыме.

У канцы верасня 1939 быў арыштаваны савецкімі органамі бяспекі і больш за 5 гадоў правёў у зняволенні. Памёр ад катаванняў у Бутырскай турме. Месца пахавання невядомае.

Дзейнасць правіць

У беларускім руху правіць

З беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам звязаны з часоў вучобы ў Пецярбургу; уваходзіў у культурна-асветны гурток беларусаў-клерыкаў. Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў 1-га з’езда беларускіх каталіцкіх святароў (Мінск, 24—25.5.1917), дзе выступіў з рэфератам «Справа прасьветная». Член саюза ксяндзоў-беларусаў. Разам з Л. Хвецькам заснаваў Хрысціянскую дэмакратычную злучнасць, быў адным з яе кіраўнікоў у Мінску. Шырока выступаў у беларускіх перыядычных рэлігійных выданнях («Крыніца», 1917—1920, Петраград—Мінск—Вільня; «Хрысціянская думка», 1928—1929, Вільня).

Член Рады Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску (з верасня 1919). Уваходзіў у склад дэлегацыі беларускіх дзеячаў, якую 19.9.1919 прыняў у Мінску Ю. Пілсудскі. Планавалася, што ў Міністэрстве замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі атрымае пасаду кіраўніка Місіі ў Рыме.

У педагогіцы правіць

Выкладаў Закон Божы ў пецярбургскіх навучальных установах (Імператарскае вучылішча правазнаўства, Імператарскае камерцыйнае вучылішча, Кадэцкі корпус імператара Аляксандра II, Марыінскі і Паўлаўскі інстытуты). Законавучыцель прыватнай мужчынскай гімназіі пры рымска-каталіцкім касцёле Св. Кацярыны ў Пецярбургу (з 9.12.1910). Прафесар духоўнай каталіцкай семінарыі ў Петраградзе (1.9.1914), дзе выкладаў філасофію, сацыялогію i спевы. Адначасова выконваў абавязкі законавучыцеля ў Петраградскай Канстанцінаўскай жаночай гімназіі пры Імператарскім жаночым інстытуце. Пазней выкладаў Закон Божы ў 12-й Петраградскай гімназіі.

Абраны рэктарам Мінскай духоўнай каталіцкай семінарыі[3], пасля яе эвакуацыі ў Навагрудак і пазней у Пінск — яе выкладчык.

Ацэнкі правіць

Адзін з ідэолагаў і заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху XX ст., тэарэтык і практык беларускага ўніяцтва.[1]

Цікавыя факты правіць

У снежні 1920 года Янка Купала захварэў на перытаніт, у цяжкім стане знаходзіўся ў шпіталі на працягу трох мясяцаў. У гэты перыяд менавіта Фабіян Абрантовіч забяспечыў дапамогу і належны нагляд за хворым паэтам. Па словах самога Купалы :

«... быць бы мне на тым свеце. Хіба дзякуючы добраму нагляду, галоўным чынам, нагляду рэктара былой Мінскай духоўнай семінарыі Абрамовіча[4] я не пайшоў да Абрагама на куфаль піва.»[5]

Зноскі

  1. а б Гарбінскі…
  2. «Для проведения духовных треб местным католикам».
  3. Пры падтрымцы біскупа C. Лазінскага, ініцыятара яе адкрыцця.
  4. Ф. Абрантовіча
  5. Янка Купала . Поўны збор твораў: у 9 т. — Т. 9. Кн. 1. Пераклады; Эпісталярная спадчына; Дарчыя надпісы; Расейска-беларускі слоўнік; Калектыўнае; Службовыя і асабістыя дакументы; Дадатак. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. — С. 259. — 686 с.

Літаратура правіць