Фазавая скорасць

Фа́завая ско́расць — фізічная велічыня, якая характарызуе перамяшчэнне пастаяннай фазы гарманічнай хвалі ў прасторы.

Вызначаецца суадносінамі

дзе f — частата ваганняў, λ — даўжыня хвалі, ω=2πf — цыклічная частата, k=2πλ — хвалевы лік.

Пры распаўсюджванні хваль у асяроддзі фазавая скорасць залежыць ад частаты ваганняў (гл. дысперсія хваль), што скажае форму сігналаў канечнай працягласці (гл. салітон).

Адзінка фазавай скорасці ў СІ — метр за секунду.

Фазавая скорасць можа перавышаць скорасць святла ў вакууме, і нярэдка яе пераўзыходзіць. Гэта ніяк не супярэчыць вядомаму прынцыпу максімальнасці скорасці святла, неабходнасць якога ўзнікае, каб адначасова выконваліся прынцып прычыннасці (каб не ўзнікала прычынных парадоксаў) і прынцып адноснасці (лорэнц-каварыянтнасць). Справа ў тым, што гэтыя прынцыпы накладваюць абмежаванне толькі на скорасць распаўсюджвання такіх фізічных аб’ектаў, з дапамогай якіх можна перадаць інфармацыю. А фазавая скорасць не адносіцца да скарасцей такіх аб’ектаў. Чыста манахраматычная (сінусоідная) хваля бясконцая ў прасторы і ў часе, не можа ніяк змяніцца, каб перадаць інфармацыю (калі мы прамадуліруем хвалю, яна перастане быць манахраматычнай, а скорасць распаўсюджвання мадуляцыі — не супадае з фазавай скорасцю, звычайна супадаючы са скорасцю групавой для амаль манахраматычных хваль).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць