Факсіміле (ад лац.: fac simile «рабі падобнае»[1]) — дакладная копія графічнага арыгінала — рукапісу, малюнка, чарцяжа, гравюры, подпісу, манаграмы.

У ранейшы час факсіміле рабілася з дапамогай прамалёўкі арыгінала праз празрыстую паперу і затым перанос на метал або дрэва і літаграфаванне, у найноўшы жа час выраб падобных здымкаў вельмі палегчыла фатаграфія, фататыпія, фотагравюра, фотацынкатыпія і фоталітаграфія, якія даюць магчымасць атрымліваць безумоўна верныя факсіміле чыста механічным шляхам.

Літаратура правіць

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.534