Фактарынг — перапродаж права на запатрабаванне пазыкаў і звязаныя з гэтым камерцыйныя аперацыі па даверанасці.

Пры фактарынгавых аперацыях камісіянер набывае дэбіторскую запазычанасць кампаніі-кліента за наяўныя грошы з дысконтам, а потым забяспечвае вяртанне пазыкі з фактычнага даўжніка.

Фактар-банкі (банкі, у дзейнасць якіх уваходзяць аперацыі па фактарынгу), таксама прадстаўляюць паслугі інфармавання пра плоцежаздольнасць патэнцыйных партнёраў, гарантавання плацяжоў за мяжой, «ціхі» фактарынг.

У аперацыі факторынгу звычайна ўдзельнічаюць тры асобы: фактар (факторынгавая кампанія або банк) — пакупнік патрабавання, пастаўшчык тавару (крэдытор) і пакупнік тавару (дэбітор). У некаторых выпадках, тут можа быць і чацвёртая старана-пасрэднік, якая, напрыклад, прадастаўляе пляцоўку або электронную платформу для ажыццяўлення факторынгавых здзелак.

Асноўнай дзейнасцю факторынгавай кампаніі з'яўляецца крэдытаванне пастаўшчыкоў шляхам выкупу кароткатэрміновай дэбіторскай запазычанасці, як правіла, не перавышае 180 дзён. Паміж факторынгавай кампаніяй і пастаўшчыком тавару заключаецца дагавор аб тым, што па меры ўзнікнення патрабаванняў па аплаце паставак прадукцыі, ёй прад'яўляюцца рахункі-фактуры або іншыя плацежныя дакументы. Факторынгавая кампанія ажыццяўляе дыскантаванне гэтых дакументаў шляхам выплаты кліенту 75-90% кошту патрабаванняў. Пасля аплаты прадукцыі пакупніком факторынгавая кампанія даплачвае рэшту сумы пастаўшчыку, утрымліваючы працэнт з яго за прадстаўлены крэдыт і камісійныя плацяжы за аказаныя паслугі.

У Рэспубліцы Беларусь створаны неабходная заканадаўчая база і інстытуцыянальная аснова функцыянавання сістэмы падтрымкі экспарту. Працуюць аналагi замежных iнстытутаỹ падтрымкi экспарцёраỹ: БРУПЭIС «Белэксiмгарант», ААТ «Прамагралiзiнг», IРУП «Нацыянальны цэнтр маркетынга i кан’юнктуры цэн», Беларуская гандлева-прамысловая палата, міжурадавыя камісіі (камітэты, саветы), саветы дзелавога супрацоўніцтва з замежнымі краінамі.

Асноватворным дакументам у сферы экспартнага крэдытавання і страхавання экспартных рызык з дзяржпадтрымкай з'яўляецца Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 534 «Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)».[1]

Віды факторынгу правіць

Існуе вялікая колькасць разнавіднасцяў факторынгавых паслуг, якія адрозніваюцца адна ад другой перш за ўсё ступенню рызыкі, якую прымае на сябе факторынгавая кампанія.

Факторынг з рэгрэсам (анг. recourse factoring) — від факторынга, пры якім фактар набывае ў кліента права на ўсе сумы, належныя даўжніку. Аднак у выпадку немагчымасці спагнання з даўжніка сум у поўным аб'ёме, кліент, які пераўступiў доўг, абавязаны вярнуць фактару адсутныя грашовыя сродкі.

Факторынг без рэгрэсу (анг. non recourse factoring) — від факторынга, пры якім фактар набывае ў кліента права на ўсе сумы, належныя даўжніку. Пры немагчымасці спагнання з даўжніка сум у поўным аб'ёме, факторынгавая кампанія пацерпіць страты (праўда, у межах выплачанага фінансавання кліенту).

Факторынг бывае адкрытым (з паведамленнем дэбітора аб уступцы) і закрытым (без паведамлення). Калі пры адкрытым факторынге даўжнік плаціць фактару наўпрост, то пры закрытым факторынге даўжнік плаціць спачатку кліенту, а той пералічвае гэтую суму фактару. Таксама ён бывае рэальным (грашовае патрабаванне існуе на момант падпісання дагавору) і кансэнсуальным (грашовае патрабаванне ўзнікне ў будучыні).

Пры ўдзеле аднаго фактару ў пагадненні, факторынг называецца прамым, пры наяўнасці двух фактараў — узаемным.

Пры класіфікацыі відаў факторынгу варта звярнуць увагу на рахунак-фактуру дыскантавання, калі, напрыклад, пры заключэнні крэдытнага дагавора права патрабавання выступае ў якасці залогу, і толькі пры невыкананні абавязацельстваў па выплаце грашовых сродкаў, крэдытор рэалізуе дадзенае права патрабавання, залічвае заробленую суму ў кошт абавязацельства даўжніка. Гэта значыць, рахунак-фактура дыскантавання — гэта крэдыт пад залог права патрабавання.

Факторынг называецца ўнутраным (domestic factoring), калі стораны па дагавору куплі-продажу, а таксама факторынгавая кампанія знаходзяцца ў адной і той жа краіне.

Факторынг называецца знешнім (часцей выкарыстоўваецца назва міжнародны факторынг — international factoring), калі фактар і яго кліент (пастаўшчык тавару) з'яўляюцца рэзідэнтамі розных дзяржаў.

Таксама існуе, так званы, электронны факторынг або EDI-факторынг, які адрозніваецца ад традыцыйнага тым, што працуе на аснове электроннага дакументаабароту. Як правіла, такі від факторынгу дазваляе ў аўтаматычным рэжыме ажыццяўляць здзелкі па пацвярджанню і уступцы правоў патрабавання на падставе пакетаў электронных дакументаў па пастаўках[2].

Дзякуючы дагавору факторынгу пастаўшчык можа адразу атрымаць ад фактара плату за адгружаны тавар, што дазваляе яму не чакаць аплаты ад пакупніка і планаваць свае фінансавыя патокі. Такім чынам, факторынг забяспечвае прадпрыемства рэальнымі грашовымі сродкамі, спрыяе паскарэнню абароту капітала, павышэнню долі прадукцыйнага капіталу і павелічэнню даходнасці. Акрамя фінансавання абаротных сродкаў пры факторынгу банк пакрывае значную частку рызык пастаўшчыка: валютныя, працэнтныя, крэдытныя рызыкі і рызыку ліквіднасці.

Пры гэтым пакупнік, заключаючы дагавор факторынгу, атрымлівае магчымасць вярнуць доўг праз больш працяглы час у параўнанні з камерцыйным крэдытам (у асобных выпадках доўг пралангуецца пад дадатковыя абавязацельствы), дазваляецца таксама частковае пагашэнне доўгу, што стымулюе куплю тавараў праз факторынгавыя кампаніі.

Камерцыйныя банкі і факторынгавыя кампаніі пашыраюць з дапамогай факторынгу кола аказваемых паслуг і павялічваюць памер прыбыткаў.

Перавагі правіць

Для пастаўшчыка

  • Павелічэнне аб’ёму продажу,
  • Рост колькасці пакупнікоў,  
  • Забеспячэнне канкурэнтаздольнасці,
  • Паскарэнне абарачальнасці,
  • Пазбаўленне ад касавых разрываў.

Для пакупніка

  • Атрыманне таварнага крэдыту,
  • Павелічэнне закупак,
  • Павышэнне канкурэнтаздольнасці,
  • Аптымальнае выкарыстанне абаротных сродкаў.

Для фактара

  • Павелічэнне даходаў,
  • Дыферэнцыяцыя бізнесу,
  • Рост колькасці кліентаў,
  • Умацаванне рынкавых пазіцый.

Зноскі