Факультэт

падраздзяленне ўніверсітэта

Факультэт (ням.: Fakultät, ад лац.: facultas «магчымасць, здольнасць») — вучэбна-навуковае і адміністрацыйнае структурнае падраздзяленне вышэйшай навучальнай установы, якая здзяйсняе падрыхтоўку студэнтаў і аспірантаў па адной або некалькім роднасным спецыяльнасцям, павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў, а таксама кіраўніцтва навукова-даследчай дзейнасцю кафедраў, якія ён аб’ядноўвае.