Фалопіевы трубы, або маткавыя трубы — парны трубчасты орган, які злучае поласць маткі з брушной поласцю. Названы ў гонар італьянскага анатома Габрыэля Фалопіа, які ўпершыню апісаў іх. Орган ажыццяўляе функцыю транспартавання яйцаклеткі і сперматазоідаў, ствараючы спрыяльнае асяроддзе для апладнення, развіцця аплодненай яйцаклеткі і прасоўвання яе ў матку. Як правіла, варонка маткавай трубы захоплівае «вейчыкамі» авуляваную з яечніку ў брушную поласць яйцаклету і накіроўвае яе ўнутр сябе.

Фалопіевы трубы
Выява
Названа ад Габрыэль Фалопій
Анатамічная лакалізацыя Поласць таза[1]
Лімфадрэнаж Lumbar lymph nodes[d]
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне tubal branches of ovarian artery[d]
Развіццё анатамічнай структуры oviduct development[d]
Гамалагічна ў іншага полу appendix of testis[d]
Код NCI Thesaurus C12403
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рэпрадукцыйная сістэма жанчыны

Пасля авуляцыі яйцаклетка каля 24 гадзін застаецца ў трубе жыццяздольнай, дзе можа быць апладніна сперматазоідам. Утвораная зігота «вейчыкамі» трубы накіроўваецца ў матку. Рух эпітэлію трубаў, як правіла, накіраваны ў матку. Неапладнёная яйцаклетка таксама рухаецца ў матку, пакуль не загіне і не разбурыцца.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. McGuinness H. Anatomy & Physiology: Therapy Basics 4th EditionISBN 978-1-4441-0923-8

Спасылкі правіць