Фано (амх.: ፋኖ), таксама FANO[2] або Fanno[3] — узброеная моладзевая групоўка ў Эфіопіі, сабраная з прадстаўнікоў народа амхара, якая сфармавалася ў 2010-х гадах. Павелічэнне ўплыву і ролі арганізацыі адбылося ў 2019 годзе ў сувязі з прыходам да ўлады прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі[4].

Фано
Ідэалогія нацыяналізм
Этнічная прыналежнасць амхара
Лідары Гобе Мельке
Актыўная ў  Эфіопія
Сфарміравана 1270
Саюзнікі Узброеныя сілы Эфіопіі (да 2023)
Патрыятычны фронт эфіопскага народа
Праціўнікі Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл
Узброеныя сілы Эфіопіі (з 2023)
Колькасць членаў 10 тысяч чалавек[1]
Удзел у канфліктах Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі
Буйныя акцыі гл. ніжэй

Вызначэнне правіць

Фано называецца рознымі СМІ і праваабарончымі арганізацымі альбо як хуліганская група, альбо як апалчэнне[4]. Amnesty International заявіла, што атрад спецыяльнага падраздзялення паліцыі рэгіёна Амхара насіў знакі адрознення, на якіх было пазначана, што яго члены належаць да Фано[3]. Рэсурс Ezega News апісаў яе як узброеную групоўку, якая не раззброіцца, пакуль не будуць выкананыя патрабаванні аб вяртанні шэрагу страчаных амхара зямель[5]. Арганізацыя «The Organization for World Peace» ахарактарызавала Фано як «моладзевую групу дружыннікаў-амхара», якая ўзяла на сябе функцыю забеспячэння закона і парадку, што ўрад, з прычыны шэрагу прычын, не мог забяспечыць[6].

Ідэалогія правіць

Апалчэнцы прытрымліваюцца ўльтранацыяналістычнай ідэалогіі, якая мае на ўвазе дэмантаж федэральнай сістэмы і аднаўленне цэнтралізаванай «імперскай» дзяржавы, дзе ў мінулым дамінавалі эліты амхара[7].

Злачынствы правіць

Фано абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых забойствах 58 чалавек ў Метэма (10—11 студзеня 2019), у забойстве сям’і ў Азэза (29 верасня 2019)[8], удзеле ва ўзброеным сутыкненні з рэгіянальнымі і федэральнымі сіламі бяспекі ў Гандэры і Дабаце (19 сакавіка 2020)[3][4] і масавых забойствах у Хамеры (лістапад 2020)[9].

22 кастрычніка 2021 года ў горадзе Дэсэ апалчэнцы Фано сабралі натоўп, каб публічна лінчаваць двух выкладчыкаў універсітэта Вало: дацэнта кафедры спартыўных навук Бірхану Гідэй і матэматыка Хайле Хабенам Антэнех[10][11]. Прычынай расправы стала іх тыграйскае паходжанне. Раней былі распаўсюджаны спісы супрацоўнікаў-тыграйцаў ВНУ[12]. Забойства адбылося на фоне Тыграйскага канфлікту.

Зноскі

  1. Arguments, African. Ethiopia: 'They Have Destroyed Tigray, Literally' – Mulugeta Gebrehiwot Speaks From the Mountains of Tigray (англ.). allAfrica.com (29 студзеня 2021). Праверана 29 студзеня 2021.
  2. Preaching unity but flying solo, Abiy’s ambition may stall Ethiopia’s transition. Ethiopian Insight (25 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 2 снежня 2020.
  3. а б в "Gondar region security incident left at least three injured". Borkena. 2020-03-20. Архівавана з арыгінала 2020-12-02. Праверана 2020-12-02.
  4. а б в "Fano Will Not Lay Down Arms If Demands Are Not Met: Chairman". Ezega News. 2020-03-28. Архівавана з арыгінала 2020-12-02. Праверана 2020-12-02.
  5. Abuelgasim, Fay; el-Mofty, Nariman; Anna, Cara (2020-12-12). "Shadowy Ethiopian massacre could be tip of the iceberg". Associated Press. Архівавана з арыгінала 2020-12-12. Праверана 2020-12-12. It's possible that civilians from both ethnicities were targeted in Mai-Kadra, Amnesty now says.
  6. EHRCO Preliminary Investigation Report on Major Human Rights Violations in and around Maikadra. Ethiopian Human Rights Council (25 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2020. Праверана 20 студзеня 2021.
  7. የፋኖ አማራ በጎንደር የመጨረሻ ማስጠንቀቂያ ("Última advertència dels fano Amhara de Gondar"). Vídeo penjat a facebook el 24 d'agost de 2020 on un grup d'uns 40 fano es presenta i exigeix l'alliberament de companys fano empresonats a la regió.; ፋኖ አማራ ጎንደር ("Fano Amhara Gondar"). Vídeo penjat a facebook el 25 de novembre de 2020. Probablement fou fet durant la campanya del Wolkayt contra el Tigré. S'observa uns 100 fano cridant l'eslògan: "Fano, cap endavant, woyane cap enrere; victoria al poble Amhara, victòria als Fano, victòria al poble d'Etiòpia; Fano guanyarà, fano cap endavant!".; ፋኖዎቻችን ከአንገረብ ማረሚያ ቤት ሲወጡ የህዝብ አቀባበል ፋኖ አማራ ("Els nostres Fano mentre surten del correccionari d'Anghereb i són rebuts pels fano Amhara"). Vídeo penjat el 7 de febrer de 2021 a facebook on es mostra el moment en què diversos fano surten alliberats de la presó central de la ciutat de Gondar.; #አስቻለው​ #ደሴ​ ከዓመት በፊት የተናገረው ("Astxalew Desie durant una xerrada de fa un any"). Vídeo del 8 d'octubre del 2019 mostrant un tros d'una xerrada del líder fano Astxalew Desie caigut a mitjans del mateix any.
  8. Beyond law enforcement – Human rights violations by Ethiopian security forces in Amhara and Oromia. Amnesty International (24 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 2 снежня 2020.
  9. Akinwotu, Emmanuel (2020-12-02). "'I saw people dying on the road': Tigray's traumatised war refugees". The Guardian. Архівавана з арыгінала 2020-12-02. Праверана 2020-12-02.
  10. Cocotbol News, 23 October 2021: Kaleab Belay Nega Архівавана 25 кастрычніка 2021.
  11. TGHAT, A compilation of the verified list of civilian victims from different sources Архівавана 29 кастрычніка 2021.
  12. Jan Nyssen, 31 August 2021: Humanitarian situation in Tigray