Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць

«Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць» (англ.: Fantastic Beasts and Where to Find Them) — амерыкана-брытанскі фільм рэжысёра Дэвіда Ейтса па аднайменнай кнізе Джаан Кэтлін Роўлінг, якая выступіла ў ролі аўтара сцэнарыя і прадзюсара стужкі. Спін-оф серыі аб Гары Потэры, які распавядзе пра падзеі, што адбыліся за 65 гадоў да пачатку асноўнай сагі[12].

Фантастычныя істоты і дзе іх адшукацьM:
англ.: Fantastic Beasts and Where to Find Them
Постар фільма
Жанр фэнтэзійны фільм[3][4][…], драматычны фільм, прыгодніцкі фільм, дзіцячы фільм[d] і экранізацыя кнігі[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Warner Brothers, Heyday Films[d] і Warner Bros. Pictures[d]
Працягласць 133 хв.
Бюджэт 180 000 000 $
Зборы 814 044 001 $[11]
Краіна
Мова англійская
Год 17 лістапада 2016[1][2], 18 лістапада 2016 і 16 лістапада 2016
Наступны фільм Фантастычныя істоты: Злачынствы Грындэльвальда
IMDb ID 3183660
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэм'ера адбылася 10 лістапада 2016 у Нью-Ёрку. Прэм'ера беларускай агучцы адбылася ў 2017 годзе пры падтрымцы студыі Gavarun.by.

Сюжэт правіць

У 1926 годзе магічны заолаг і пісьменнік Ньют Скамандэр, які не ўяўляе жыццё без прыгод, займаецца класіфікацыяй фантастычных звяроў і істот. Цеснае супрацоўніцтва з магічнымі Камітэтамі дазваляе Ньюту бесперашкодна падарожнічаць па свеце, і адна з такіх паездак прыводзіць яго ў Нью-Ёрку. Ён прыбывае на сход пад назвай «Магічны Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі» (МАКАЗША), каб сустрэцца з важным чыноўнікам. Ньют узяў з сабой чарадзейны чамадан, які змяшчае ў сабе небяспечных магічных істот і іх натуральныя асяроддзі пражывання. Калі гэтыя істоты збягаюць з чамадана, амерыканскія чарадзейныя ўлады кідаюцца ў пагоню за Ньютам.

Таксама гэта пагражае адносінам паміж чараўнікамі і магламі ў Нью-Ёрку. Бо гэты горад і так не вельмі бяспечны з-за прысутнасці Філантрапічнага таварыства «Новы Салем» — радыкальнай арганізацыі, члены якой маюць намер знішчыць усіх чараўнікоў у свеце.

У ролях правіць

  • Эдзі Рэдмэйн — Ньют Скамандэр[13], эксцэнтрычны магізаолаг, аўтар падручніка «Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць», працаўнік Міністэрства магіі. Падарожнічае па свеце ў пошуках і для дакументацыі магічных істот. Яму больш камфортна з магічнымі істотамі, чым з такімі ж чараўнікамі і ведзьмі, як ён сам. Ньют вучыўся ў Хогвартсе, але быў адлічаны за тое, што адна з яго магічных істот ледзь не забіла чалавека. Толькі адзін прафесар быў на яго баку — Альбус Дамблдар.
  • Кэтрын Уотэрстан — Парпенціна «Ціна» Голдстэйн[14], супрацоўніца Магічнага Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі (МАКАЗША), калісьці працавала Аўрорам, але яе панізілі да механічнай офіснай працы.
  • Элісан Сьюдал — Куіні Голдстэйн[15], малодшая сястра Парпенціны, працуе ў тым жа аддзеле ў МАКАЗША, што і Ціна, але не мае амбіцый стаць Аўрорам. Акрамя таго, яна — легілеменс, гэта значыць можа чытаць думкі.
  • Дэн Фоглер — Джэйкаб Кавальскі, магл-пекар, уцягнуты ў прыгоды Ньют.
  • Эзра Мілер — Крыдэнс[16], прыёмны сын Мэры-Лу.
  • Саманта Мортан — Мэры Лу, магл і лідар Філантрапічнага таварыства «Новы Салем». Зацыкліліся на жаданні знішчыць усе магічнае, Мэры-Лу абвяшчае крыжовы паход супраць чарадзеяў і ведзьмаў, якія, паводле яе пераканання, жывуць сярод нас. Нават уласных прыёмных дзяцей, якія жывуць у страху перад маці, яна гадуе ў нянавісці да ўсяго магічнага.
  • Колін Фарэл — Персіваль Грэйвз[17], кіраўнік Аддзела магічнай бяспекі МАКАЗША, аўрор.
  • Фэйт Вуд-Блэграўв — Модэсці
  • Джэн Мюрэй — Чэсціці
  • Рон Перлман — Гнарлак[18], гоблін.
  • Джон Войт — Генры Шоу-старэйшы[19]
  • Кармэн Эджога — Серафіна, Прэзідэнт МАКАЗША.
  • Крысцін Марзана — знішчальнік
  • Аляксандр Крамар — брат Генры Шоу
  • Джоні Дэп — Гелерт Грындэльвальд (камеа)[20], магутны цёмны маг.

Здымкі правіць

12 верасня 2013 Джаан Роўлінг абвясціла ў сваім афіцыйным акаўнце ў Facebook пра тое, што напіша сцэнарый фільма «Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць»[21].

Асноўныя здымкі пачаліся ў жніўні 2015 года на студыі Warner Bros. у Ліўсдэне.[22][23][24] Некалькі сцэн былі зняты ў Лондане.[25] Іншай лакацыяй стаў St George's Hall у Ліверпулі, які ператварылі ў Нью-Ёрк 20-х гадоў.[26] Джоні Дэп удзельнічаў у здымках толькі 2 дні.[27] Здымачны працэс завяршыўся ў студзені 2016 года.

Саўндтрэк правіць

Fantastic Beasts and Where to Find Them
Original Motion Picture Soundtrack
 
Саўндтрэк Джэймса Ньютана Ховарда
Дата выпуску 18 лістапада 2016
Працягласць 72:00 (Standard edition)
100:00 (Deluxe edition)
Краіна   ЗША
Лэйбл WaterTower

Музыку да фільма напісаў кампазітар Джэймс Ньютан Ховард.

Назва Працягласць
1. «Main Titles - Fantastic Beasts and Where To Find Them» 2:56
2. «There Are Witches Among Us / The Bank / The Niffler» 6:55
3. «Tina Takes Newt In / Macusa Headquarters» 1:57
4. «Pie or Strudel / Escaping Queenie and Tina’s Place» 3:06
5. «Credence Hands Out Leaflets» 2:05
6. «Inside The Case» 9:10
7. «The Erumpent» 3:30
8. «In The Cells» 2:12
9. «Tina and Newt Trial / Let’s Get The Good Stuff Out / You’re One of Us Now / Swooping Evil» 8:01
10. «Gnarlak Negotiations» 2:58
11. «The Demiguise and The Occamy» 4:07
12. «A Close Friend» 1:52
13. «The Obscurus / Rooftop Chase» 3:50
14. «He’s Listening To You Tina» 2:07
15. «Relieve Him of His Wand / Newt Releases The Thunderbird / Jacob’s Farewell» 12:34
16. «Newt Says Goodbye to Tina / Jacob’s Bakery» 3:28
17. «End Titles - Fantastic Beasts and Where To Find Them» 2:22

Зноскі правіць

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 жніўня 2016.
  2. http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  3. http://www.imdb.com/title/tt4123430/ Праверана 13 красавіка 2016.
  4. http://www.imdb.com/title/tt4123432/ Праверана 13 красавіка 2016.
  5. а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=223940.html Праверана 13 красавіка 2016.
  6. http://www.imdb.com/title/tt3183660/ Праверана 13 красавіка 2016.
  7. а б в г д е ё http://www.imdb.com/title/tt3183660/fullcredits Праверана 13 красавіка 2016.
  8. а б в г д е ё ж з і Cast // Fantastic Beasts and Where to Find Them (film) | Harry Potter Wiki | Fandom
  9. Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 лістапада 2016.
  10. https://www.imdb.com/name/nm7500671/
  11. https://www.boxofficemojo.com/chart/top_lifetime_gross/?area=XWW Праверана 21 верасня 2021.
  12. У сеткі з'явіўся першы тызер спін-офа «Гары Потэра»
  13. Eddie Redmayne officially joins Fantastic Beasts and Where to Find Them
  14. ‘Fantastic Beasts’: Katherine Waterston Lands Female Lead in ‘Harry Potter’ Spinoff
  15. Kroll, Justin (16 грудня 2015). "'Fantastic Beasts': Alison Sudol Joins Eddie Redmayne in 'Harry Potter' Spinoff (EXCLUSIVE)". Variety. Праверана 9 липня 2015. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  16. Ezra Miller Eyes ‘Harry Potter’ Spinoff ‘Fantastic Beasts’ (EXCLUSIVE)
  17. Colin Farrell Joins Harry Potter Spinoff 'Fantastic Beasts' (Exclusive)
  18. Harry Potter Spinoff 'Fantastic Beasts' Casts Ron Perlman
  19. 'Harry Potter' Spin-Off 'Fantastic Beasts' Casts Jon Voight
  20. J.K Rowling and Fantastic Beasts Producers Reveal Why They Cast Johnny Depp in Surprising Role
  21. Harry Potter fans rejoice as JK Rowling announces Hogworts spin-off film based on character Newt Scamander from beloved book series. Daily Mail (12 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2015. Праверана 6 верасня 2015. (англ.)
  22. "David Yates-Helmed 'Fantastic Beast' Filming Starts Up". Deadline.com. 17 August 2015. Праверана 17 August 2015.
  23. Warner Bros. Pictures (17 August 2015). Filming Gets Underway on 'Fantastic Beasts and Where to Find Them'. Прэс-рэліз.
  24. "Filming To Begin August 17th". FantasticBeastsMovies.com. 12 August 2015. Праверана 17 August 2015. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 лістапада 2016.
  25. https://twitter.com/colliderfrosty/status/631104189700157440
  26. Miles, Tina (20 October 2015). "Fake snow on Harry Potter prequelset as Liverpool filming makes progress". Liverpool Echo. Праверана 21 October 2015.
  27. "Davids Yates and Heyman Spill Fantastic Beasts Secrets: Paris, Dumbledore, Depp, Credence and more!". The Leaky Cauldron. November 8, 2016. Праверана November 9, 2016.

Спасылкі правіць