Фардызм — адзін з сацыяльна-эканамічных кірункаў. Назва паходзіць ад імя Генры Форда і звязана з яго дзейнасцю.

У аснове фардызма ляжыць меркаванне, згодна з якім грамадскі дабрабыт і высокія карпаратыўныя прыбыткі можна набыць за кошт высокіх заробкаў працоўных, што дазволіць апошнім купляць прадукцыю, якую яны вырабляюць. Слова «фардызм» стала выкарыстоўвацца ў пачатку ХХ стагоддзя для апісання практык, якія ўжываюцца на аўтамабільных заводах Генры Форда. Неад’емную частку гэтай сістэмы складае канвеер.

Фордысцкая сістэма мае 4 адметныя рысы:

  1. Падзел працы — працэсы разбіты на невялікія аперацыі, якія можа выконваць слаба кваліфікаваны персанал. Высокакваліфікаваныя кадры занятыя кіраваннем, распрацоўкамі і ўдасканаленнем працэсу.
  2. Высокая стандартызацыя вузлоў, агрэгатаў і запчастак.
  3. Арганізацыя не вакол станкоў з пэўнымі ўласцівасцямі, а станкі размешчаны ў неабходным для вытворчасці парадку.
  4. Стужка канвеера звязвае розныя стадыі працэсу.

Уся сістэма накіравана на выраб таннага прадукту.