Фартэпія́на — агульная назва клавішна-струнных музычных інструментаў — раяляў і піяніна. Назва паходзіць ад італьянскага forte — «гучна» і piano — «ціха». У большасці еўрапейскіх моў, у адрозненне ад беларускай, слова fortepiano абазначае толькі старадаўняе фартэпіяна, тады як сучаснае фартэпіяна абазначаецца як piano, klavier і г.д.

Фартэпіяна
разнавіднасці: піяніна,
раяль (на іл.)
выява
Класіфікацыя клавішны інструмент
Дыяпазон

\new PianoStaff <<
  \new Staff = "right" \with {\remove "Time_signature_engraver"} {\time 2/1
    s1
  }
  \new Staff = "left" \with {\remove "Time_signature_engraver"} {
    \clef bass
    \ottava #-1
    a,,,1\glissando
    \change Staff = "right"
    \ottava #2
    c'''''1
  } >>

Роднасныя інструменты клавесін, клавікорд, спінет
Музыканты гл. спіс класічных піяністаў
Лагатып Вікісховішча Фартэпіяна на вікісховішчы

Гісторыя правіць

Папярэднікамі фартэпіяна былі клавесін і клавікорд. Іх недахопамі былі хутка згасаючы гук і пастаянны ўзровень гучнасці, што выключала адзін з выразных сродкаў музыкі — дынаміку. Механіка сучаснага фартэпіяна была вынайдзена італьянскім майстрам Крыстафоры каля 1709 г. Першыя музычныя творы для фартэпіяна з'явіліся ў XVIII стагоддзі (Гайдн, Моцарт). У ходзе развіцця да інструмента былі дададзены педалі. Для хатняга музіцыравання ў 1826 г. было пабудавана піяніна. У XX стагоддзі з'явіліся прынцыпова новыя інструменты — электронныя піяніна і сінтэзатар.

Механіка правіць

Гук у фартэпіяна здабываюць ударам малаточка па струне. Струны з дапамогай калкоў нацягнутыя на рэзанансную дэку (у піяніна дэка знаходзіцца ў вертыкальным становішчы, у раялі — у гарызантальным). Для кожнага гуку існуе хор струн: тры для сярэдняга і высокага дыяпазонаў, дзве або адна — для ніжняга. Дыяпазон большасці фартэпіяна складае 88 паўтонаў ад ля субконтрактавы да до 5 актавы (больш старыя інструменты могуць абмяжоўвацца нотай ля 4 актавы зверху; рэдка сустракаюцца і інструменты з больш шырокім дыяпазонам — ад фа субконтрактавы). У нейтральным становішчы струны, акрамя апошніх паўтара-двух актаў, датыкаюцца з дэмпферам. Пры націсканні клавішы ў дзеянне прыводзяць прыладу з рычагоў, папружак і малаточкаў, званую фартэпіяннай механікай. Пасля націскання ад адпаведнага хору струн аддзяляецца дэмпфер, каб струна магла вольна гучаць, і па ім ударае малаточак, абабіты фільцам (лямцам).

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 328. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі правіць