Феадальная раздробненасць

Феадальная раздробненасць (удзельная сістэма) — перыяд паслаблення цэнтральнай улады ў феадальных дзяржавах у сілу рознай па сваёй працягласці і эфекту дэцэнтралізацыі, абумоўленай узмацненнем буйных феадалаў ва ўмовах сеньёрыяльнай арганізацыі працы і воінскай павіннасці. Новыя, больш дробныя тэрытарыяльныя ўтварэнні вядуць практычна незалежнае існаванне, пануючай у іх з’яўляецца натуральная гаспадарка. Тэрмін быў шырока распаўсюджаны ў савецкай гістарыяграфіі, зараз часта выкарыстоўваецца ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі.

Удзельны перыяд правіць

Тэрмін выкарыстоўваецца для абазначэння эпохі існавання ўдзелаў і ўключае ў сябе ўвесь перыяд ад падзелу цэнтральнай улады (ад першага ў 843 годзе — для імперыі Карла Вялікага, ад апошняга ў 1132 годзе — для Кіеўскай Русі; не ад з’яўлення першых удзелаў) у раннефеадальнай дзяржаве да ліквідацыі апошняга ўдзела ў цэнтралізаванай дзяржаве (XVI стагоддзе).