Феакрыт (стар.-грэч.: Θεόκριτος; канец IV, Сіракузы, Сіцылія — 1-я палова III стст. да н.э.) — старажытнагрэчаскі паэт.

Феакрыт
стар.-грэч.: Θεόκρῐτος
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння не раней за 315 да н.э. і не пазней за 300 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці каля 260 да н.э.
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Мова твораў старажытнагрэчаская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзіўся ў Сіракузах. Вучань элегіка Філета Косскага. Жыў на Косе, на Сіцыліі пры двары Гіерона, а таксама ў Александрыі пры Пталамеі II Філадэльфе.

Творчасць правіць

Росквіт літаратурнай дзейнасці супадае з яго знаходжаннем пры двары Пталамея II. Заснавальнік жанру ідыліі, напісанай пераважна ў форме дыялога або маналога. Выкарыстоўваючы сіцылійскую фальклорную традыцыю пастухоўскіх спаборніцтваў у спевах. Стварыў букалічныя творы з умоўнымі вобразамі пастухоў, якія пакутуюць ад кахання на ўлонні прыроды («Тырсіс»). У ідыліях пра гараджан працягваў традыцыю дарыйскіх мімаў Сафрона: пераважалі любоўныя пачуцці («Вядзьмаркі»), бытавыя характарыстыкі («Сіракузянкі, або Жанчыны на свяце Адоніса»). Некаторыя ідыліі напісаны на міфалагічныя сюжэты («Дыяскуры», «Гілас» і іншыя). Стыль Феакрыта адметны спалучэннем вытанчанасці і натуралізму, іроніі і сур’ёзнасці, наіўнасці і выразнасці. Збераглося каля 30 яго ідылій (з іх не ўсе арыгінальныя) і больш за 20 эпіграм.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць