Феафа́н Грэк (1330—50-я г., Візантыя — паміж 1405—15) — іканапісец, мініяцюрыст, майстар манументальных роспісаў.

Феафан Грэк
руск.: Феофан Грек
Фатаграфія
Дата нараджэння каля 1340[1], 1330[2] ці 1335[3]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1410[1][4]
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, іканапісец
Жанр Іканапіс
Уплыў на Андрэй Рублёў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Працаваў у Візантыі і Старажытнай Русі. Распісваў цэрквы ў Канстанцінопалі, Галаце, Халкедоне, Кафе (Феадосія); на Русі — царкву Спаса на Ільіне вуліцыberu ў Ноўгарадзе (1378), у Маскоўскім Крамлі царкву Нараджэння Маці Божайberu (1395, з Сімяонам Чорным), Архангельскі (1399) і Благавешчанскі (1405; з А. Рублёвым і Прохарам з Гарадца) саборы. Працаваў таксама ў Серпухаве, Ніжнім Ноўгарадзе, магчыма, у Каломне і Пераслаўлі-Залескім.

Феафану Грэку прыпісваюць абразы дэісуснага чына Благавешчанскага сабора ў Маскоўскім Крамлі: «Спас», «Маці Божая Данская», «Іаан Прадцеча» (пры ўдзеле і пад яго кіраўніцтвам выкананы іншыя абразы гэтага і святочнага чыноў).

Адкрыў у Маскве майстэрню, якая стварала абразы і мініяцюры.

Творчасць адметная драматычна-эмацыянальнай трактоўкай вобразаў, дынамічнай кампазіцыяй, стрыманым каларытам, пластычнасцю выяў, падкрэслена смелым і дакладным накладаннем светлавых блікаў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Феафан Грэк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 341—342.
  • Алпатов М. В. Феофан Грек. М., 1979.
  • Вздорнов Г. И. Феофан Грек: Творч. наследие. М., 1983.

Спасылкі правіць