Федэральны Сход Швейцарыі

Федэральны Сход (ням.: Bundesversammlung, фр.: Assemblée fédérale, італ.: Assemblea federale, рэтарам.: Assamblea federala) — парламент Швейцарыі, які складаецца з двух палат — Савета Кантонаў (46 членаў) і Нацыянальнага Савета (200 членаў). Знаходзіцца ў Федэральным палацы ў Берне.

Федэральны сход Швейцарыі
ням.: Bundesversammlung
фр.: Assemblée fédérale
італ.: Assemblea federale
рэтарам.: Assamblea federala


Выява лагатыпа
Парламенцкая сістэма двухпалатная

Палаты

Савет кантонаў (верхняя палата)

Прэзідэнт Нацыянального савета Андрэас Аебі
--- з партыі ШНП
--- выбраны 30 лістапада 2020

Нацыянальны савет (ніжняя палата)

Прэзідэнт Савета кантонаў Алекс Купрэхт
--- з партыі ШНП
--- выбраны 30 лістапада 2020

Структура
Дэпутатаў 246
200 членаў Нацыянальнага савета
46 членаў Савета кантонаў

Дата заснавання 1848
Дзяржава Швейцарыя
Зала пасяджэнняў
Адрас залы пасяджэнняў Федэральны палац, Берн
Вэб-сайт parlament.ch (ням.)(фр.)(італ.)(рэт.)(англ.)
Зала паседжанняў

Асноўныя функцыі правіць

  • На сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Федэральнага сходу выбіраюцца члены Федэральнага савета, прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт, федэральныя суддзі, канцлер і камандуючы арміяй (у выпадку крызісу або вайны).
  • Федэральны Сход разглядае прашэнні аб памілаванні, асуджаных федэральным судом.
  • Нараўне з Федэральным Саветам і Вярхоўным Судом, Федэральны Сход з’яўляецца адной з трох галін улады ў краіне і выконвае функцыі заканадаўчага органа.

Камітэты правіць

Заканадаўчыя камітэты:

  • Камітэт па замежных справах,
  • Камітэт па навуцы, адукацыі і культуры,
  • Камітэт па пытаннях сацыяльнага забеспячэння і аховы здароўя,
  • Камітэт па ахове навакольнага асяроддзя, тэрытарыяльнага планавання і энергетыцы,
  • Камітэт па бяспецы,
  • Камітэт па транспарце і тэлекамунікацыях,
  • Камітэт па пытаннях эканомікі і падаткаабкладання,
  • Палітычны камітэт,
  • Прававы камітэт,
  • Камітэт грамадскіх работ.

Існуюць таксама некалькі наглядальных камітэтаў і Камітэт па памілаванні.