Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь

Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь — арганізацыя, што займаецца правядзеннем на тэрыторыі Беларусі спаборніцтваў па хакеі са шайбай. З’яўляецца правапераемнікам Федэрацыі хакея Беларускай ССР, заснаванай у 1959 годзе. Заснавана 6 сакавіка 1992 года, сябра ІІХФ з 6 мая 1992 года.

Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь
Краіна
Штаб-кватэра Мінск, пр. Пераможцаў 20, корп. 3
Тып арганізацыі федэрацыя хакея[d]
Кіраўнікі
Прэзідэнт Аляксандр Віктаравіч Багдановіч
Генеральны сакратар Яраслаў Заўгародні
Заснаванне
Заснаванне 6 сакавіка 1992 года
Член у
hockey.by

Федэрацыя хакея праводзіць Адкрыты (міжнародны) чэмпіянат Беларусі. У структуру чэмпіянату ўваходзіць экстраліга прафесійных хакейных каманд, вышэйшая ліга, у якой іграюць фарм-клубы каманд экстралігі, юніёрская ліга, а таксама першынства юнацкай лігі ў сямі ўзроставых групах.

12 сакавіка 2015 года ў Мінску адбылася нечарговая канферэнцыя Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусі. На ёй быў прыняты варыянт абноўленага лагатыпу. У лагатыпе выкарыстаны элементы нацыянальнага арнаменту, а таксама выявы двух перакрыжаваных клюшак і шайбы. 28 красавіка 2015 года Выканаўчы камітэт Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь зацвердзіў новы лагатып, што стала першым крокам у рамках агульнага рэбрэндынга.[1][2][3]

Кіраўнікі правіць

Старшыні Прэзідыума Федэрацыі хакея Беларускай ССР правіць

  • Пруднікаў (1959—1961);
  • Яўген Кірылавіч Анкуда (1961—1992);

Прэзідэнты Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь правіць

Ганаровы старшыня ФХРБ правіць

8 верасня 2021 года Міжнародная федэрацыя хакею на лёдзе  (бел. (тар.)) дыскваліфікавала старшыню федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава на 5 год: па выніках дзесяцімесячнага расследавання было ўсталявана, што ён дыскрымініраваў атлетаў і пагражаў ім за іх палітычныя погляды[4].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Предложен новый логотип Федерации хоккея Беларуси(недаступная спасылка). Проект Marketing.by (13 марта 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2015. Праверана 15 лістапада 2017.
  2. Утвержден новый логотип Федерации хоккея Беларуси. Белорусское телеграфное агентство (28 апреля 2015).
  3. Утвержден новый логотип ФХРБ(недаступная спасылка). Федерация хоккея республики Беларусь (28 апреля 2015). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015. Праверана 15 лістапада 2017.
  4. Дзмітрыя Баскава дыскваліфікавалі на пяць гадоў . Наша Ніва (8 верасня 2021). Праверана 8 верасня 2021.

Спасылкі правіць