Фелікс Мендэльсон

Фелікс Мендэльсон (ням.: Jakob Ludwig Felix Mendelssohn Bartholdy; Якаб Людвіг Фелікс Мендэльсон-Бартольдзі, 3 лютага 1809, Гамбург — 4 лістапада 1847, Лейпцыг) — нямецкі кампазітар яўрэйскага паходжання, піяніст, арганіст, дырыжор, музычна-грамадскі дзеяч, аўтар вядомага вясельнага маршу.

Фелікс Мендэльсон
Felix Mendelssohn
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Якаб Людвіг Фелікс Мендэльсон-Бартольдзі
Дата нараджэння 3 лютага 1809(1809-02-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 1847(1847-11-04)[1][2][…] (38 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Abraham Mendelssohn Bartholdy[d][4]
Маці Lea Mendelssohn Bartholdy[d][4]
Жонка Cécile Mendelssohn Bartholdy[d]
Дзеці Paul Mendelssohn Bartholdy[d], Carl Mendelssohn Bartoldy[d], Lili Wach[d] і Marie Benecke[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Карл Фрыдрых Цэльтэр, Ludwig Berger[d], Marie Bigot[d][5], Lea Mendelssohn Bartholdy[d][5], Franz Lauska[d][5] і Ignaz Moscheles[d]
Прафесіі кампазітар, піяніст, арганіст, дырыжор, музыказнавец, музычны педагог, выкладчык універсітэта, мастак, пісьменнік
Інструменты арган[d], фартэпіяна і скрыпка
Жанры опера, класічная музыка і сімфанічная музыка[d]
Выхаванцы Charles Edward Horsley[d] і Camille-Marie Stamaty[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Pour le Mérite Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы

honorary citizen of Leipzig[d] (13 красавіка 1843)

Аўтограф Аўтограф
mendelssohn-stiftung.de/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 3 лютага 1809 г. у Гамбургу ў сям'і банкіра Абрагама Мендэльсона, які разам з жонкай Ліей прынялі хрысціянства, і іх дзеці былі ахрышчаны пад прозвішчам Мендэльсон-Бартольдзі. Дзед Фелікса Мендэльсона — Мазес Мендэльсон быў прызнаным у Германіі філосафам.

У 1812 Мендэльсон пераязджае з сям'ёй у Берлін, дзе з 1817 пачынае займацца музыкай з К. Цэльтэрам, а ў 1821 знаёміцца з Гётэ. На фарміраванне эстэтычных поглядаў Мендэльсона значна паўплывалі зносіны з выбітнымі прадстаўнікамі навуковай і мастацкай думкі (В. Гумбальт, Г. Гейнэ, Э. Т. А. Гофман, К. М. Вебэр, Н. Паганіні); вялікую ролю адыграў шматгадовы кантакт з І. В. Гётэ, які прывіў Мендэльсону сімпатыі да класічнага мастацтва, а таксама курс лекцый Г. Гегеля па эстэтыцы, які быў праслуханага Мендэльсонам у Берлінскім універсітэце.

Стварэнне ўверцюры да камедыі У. Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (1826) — сведчанне ранняй творчай сталасці Мендэльсона. Значнай падзеяй у музычным жыцці таго часу было выкананне пад кіраўніцтвам Мендэльсона пасля шматгадовага забыцця «Страсці па Матфею» Баха (1829). Адначасова Мендэльсон атрымаў славу кампазітара, піяніста, скрыпача. У 1829-32 Мендэльсон падарожнічаў па Еўропе, дарожныя ўражанні адбіліся ў «Італьянскай», «Шатландскай» сімфоніі і іншых творах.

У 1833 Мендэльсон кіраваў Ніжнерэйнскімі музычнымі фестывалямі, у 1833-35 музік-дырэктар у Дзюсельдорфе (пад кіраўніцтвам Мендэльсона ўпершыню выкананы многія творы Г. Ф. Гендэля, Баха, В. А. Моцарта, Л. Бетховена). З 1835 дырыжор і кіраўнік аркестра Гевандхаўза ў Лейпцыгу, які атрымаў дзякуючы Мендэльсону сусветную вядомасць. У 1843 па ініцыятыве Мендэльсона адкрылася Лейпцыгская кансерваторыя.

Творчасць правіць

Мендэльсон — выдатны прадстаўнік нямецкага рамантызму, цесна звязаны з класічнымі традыцыямі (эстэтычная пазіцыя Мендэльсона — заснавальніка Лейпцыгскай школы — адрознівалася арыентацыяй на класічныя ўзоры), аднак Мендэльсон шукаў новыя тыпы выразнасці. Музыка Мендэльсона адрозніваецца імкненнем да яснасці і ураўнаважана, ёй уласцівыя элегічнасць тону, апора на бытавыя формы музіцыравання і інтанацыі нямецкай народнай песні («Песні без слоў» для фартэпіяна і інш). Спецыфічная для Мендэльсона вобразная сфера — элегантная фантастычная скерцознасць (уверцюра з музыкі да п'есы «Сон у летнюю ноч» і інш.) Выканальніцкі стыль Мендэльсона-піяніста, праціўніка павярхоўнай віртуознасці, паўплываў на яго інструментальную музыку (канцэрты, ансамблі і інш). Адзін са стваральнікаў рамантычнага сімфанізма, Мендэльсон узбагаціў яго жанрам праграмнай канцэртнай уверцюры («Марская цішыня і шчаслівае плаванне», 1832, і інш).

Зноскі

  1. а б Felix Mendelssohn-Bartholdy
  2. а б Felix Mendelssohn // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. а б Biographisches Lexikon der Münzmeister und Wardeine, Stempelschneider und Medailleure Праверана 2 красавіка 2022.
  5. а б в Grove Music OnlineOUP. — ISBN 978-1-56159-263-0

Спасылкі правіць