Фелікс Рымкевіч (1799, Магілёў — 17 снежня 1851[1], Вільня) — навуковец-медык. Доктар медыцыны (1821), прафесар Віленскага ўніверсітэта (1826[1]).

Фелікс Рымкевіч
Фелікс Рымкевіч
Фелікс Рымкевіч
Нараджэнне 1799
Смерць 17 снежня 1851(1851-12-17)
Род Рымкевічы
Адукацыя
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Навуковае званне
Дзейнасць урач, навуковец
Месца працы

Біяграфія правіць

Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1820), дзе застаўся выкладаць спачатку ў Медыцынска-хірургічнай акадэміі, а з 1838 — у клініцы тэрапіі. У 1831 годзе прымаў удзел у барацьбе з халерай у Слуцку, Слоніме, Віцебску[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац аўскульпацыі сэрца і сасудаў, дыягностыцы хвароб печані, сэрца, дзіцячых і венерычных хвароб[1]. Узначальваў вядомую ў Расійскай імперыі медыцынскую навуковую школу, якая падрыхтавала больш за 30 дактароў медыцыны[2]. Лiчыцца першым беларускiм псiхiятрам[3]. Выдаў «Лекцыі па шпітальнай тэрапіі» (1832)[1].

Зноскі

  1. а б в г д БелЭн 2001.
  2. Крючек Г. Р. Очерки истории медицины Белоруссии. — Мн.: Беларусь, 1976.
  3. Дукорский В. В., Дукорская О. Л. Первый белорусский психиатр // Психиатрия, психотерапия и клиническая психология. 2017. — № 2. — С. 273—282

Літаратура правіць