Фелісьен Кабуга (руанда: і фр.: Félicien Kabuga; нар. 1935) — руандыйскі бізнесмен, адзін з галоўных абвінавачаных у датычнасці да генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе, ахвярамі якога сталі ад 800 тысяч да аднаго мільёна чалавек

Фелісьен Кабуга
Род дзейнасці бізнесмен
Дата нараджэння 1 сакавіка 1933(1933-03-01)[1] (91 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзіўся ў руандыйскім горадзе Муніга. Нажыў багацце, валодаючы некалькімі чайнымі плантацыямі. З юнацтва быў звязаны э экстремістамі хуту.

У 1994 годзе Кабуга быў кіраўніком «Свабоднага радыё і тэлебачання тысячы пагоркаў», якое распаўсюджвала заклікі да забойстваў тутсі. Ён узначальваў і Фонд нацыянальнай абароны, які збіраў сродкі на куплю зброі для баявых атрадаў.

У ліпені 1994 года паспрабаваў знайсці прытулак у Швейцарыі, але быў высланы ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга. У 1997 годзе яго бачылі ў кенійскай сталіцы Найробі, дзе, як паведамляе RFI, двойчы беспаспяхова спрабавалі затрымаць.

Затым ён жыў у Францыі, у ваколіцах Парыжа з падробнымі дакументамі і знаходзіўся ў міжнародным вышуку больш за 20 гадоў. 16 мая 2020 года затрыманы французскай паліцыяй у выніку спецыяльнай аперацыі. Паколькі праца Міжнароднага трыбунала ў справе Руанды была завершана ў 2015 годзе, справу Кабугі мае разглядаць Міжнародны рэшткавы механізм крымінальных трыбуналаў[4].

Зноскі