Фенаменалогія элементарных часціц

Фенаменалогія элементарных часціц - раздзел фізікі элементарных часціц, займаецца ужываннем тэарэтычных канцэпцый фізікі элементарных часціц для аналізу канкрэтных эксперыментаў.

Тыповыя задачы фенаменалогіі элементарных часціц правіць

  • Вылічэнне сячэнняў або кінематычных размеркаванняў для рэакцый ўзаемадзеяння часціц у паскаральніку. Напрыклад, нараджэнне базона Хігса з двух глюонаў мае поўнае сячэнне пры энергіі калайдэра LHC — 20 - 40 пікабарн, у залежнасці ад масы базона.
  • Атрыманне функцый размеркавання партонаў ў адронах або іншых часціцах.
  • Мадэляванне сутыкнення часціц метадам Монтэ-Карла.
  • Вылічэнне мас адронаў і іншых параметраў часціц, якія моцна ўзаемадзейнічаюць, метадамі КХД на рашотцы.
  • Пабудова фенаменалагічнай мадэлі для аналізу эксперыментаў.

Інструментар фенаменалогіі элементарных часціц правіць

Адной з найбольш паспяховых фенаменалагічных тэорый з'яўляецца мадэль вектарнай дамінантнасці. Гэтая мадэль прымяняецца для фенаменалагічнага (які не абапіраецца на строгую паслядоўную тэорыю) апісання ўзаемадзеяння фатонаў з лёгкімі адронамі.

Для вылічэнняў у фенаменалагічных даследаваннях фізікі шырока выкарыстоўваюць Монтэ-Карла генератары, спецыяльныя праграмы для мадэлявання рэакцый часціц метадам Монтэ-Карла. Прыклады Монтэ-Карла генератараў:

  • PYTHIA
  • HERWIG
  • CompHEP