Фердынанд Ласаль

Фердынанд Ласаль (Lassalle; так пачаў пісаць сваё прозвішча Ласаль пасля знаходжання ў Парыжы ў 1840-я гг.; Бацькі яго пісалі Lassal; 11 красавіка 1825, Брэслаў, цяпер Вроцлаў — 31 жніўня 1864, Жэнева) — нямецкі філосаф, юрыст, эканаміст і палітычны дзеяч.

Фердынанд Ласаль
Імя пры нараджэнні ням.: Ferdinand Johann Gottlieb Lassal
Род дзейнасці пісьменнік, палітык, эканаміст, адвакат, філосаф
Дата нараджэння 11 красавіка 1825(1825-04-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 1864(1864-08-31) (39 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Heyman Lassal[d][3]
Маці Ro­sa­lie Heiz­feld[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1843—46 вывучаў філасофію, філалогію і гісторыю ў Брэслаўскім і Берлінскім універсітэтах. Яго погляды сфарміраваліся пад уплывам І. Г. Фіхтэ, Г. Гегеля, Л. Блана. У 1848—49 супрацоўнік Neune Rheinische Zeitung («Новай Рэйнскай газеты»), якую рэдагаваў К. Маркс. За ўдзел у рэвалюцыйным руху ў горадзе Дзюсельдорф у 1848 быў зняволены. Распрацоўшчык асноваў праграмы, адзін з заснавальнікаў (1863) і першы прэзідэнт Усеагульнага нямецкага рабочага саюза. Прапагандаваў «жалезны закон» заработнай платы (паводле яго, заработак вагаецца вакол фізічна неабходнага мінімуму сродкаў існавання ў залежнасці ад росту або скарачэння рабочага насельніцтва), выступаў за ўсеагульнае і роўнае выбарчае права, стварэнне з дзяржаўнай дапамогай асацыяцыяў рабочых, дасягненне бясклясавага грамадства шляхам рэформ і інш. Быў прыхільнікам аб'яднання Германіі пад вяршэнствам Прусіі. У 1863—64 намагаўся супрацоўнічаць з О. Бісмаркам супраць лібералаў.

Памёр ад раны атрыманай на дуэлі.

Працы правіць

Аўтар прац «Філасофія Геракліта» (ч. 1—2, 1858), «Сістэма набытых правоў» (т. 1—2, 1861; гал. паліт. твор), драмы «Франц фон Закінген» (1859) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць