Фердынанд фон Куаст

Фердына́нд фон Куа́ст (ням.: Alexander Ferdinand Ludolf von Quast; 18 кастрычніка 185027 сакавіка 1939) — германскі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі.

Фердынанд фон Куаст
ням.: Alexander Ferdinand Ludolf von Quast
Нараджэнне 18 кастрычніка 1850(1850-10-18)
Смерць 27 сакавіка 1939(1939-03-27) (88 гадоў)
Імя пры нараджэнні ням.: Alexander Ferdinand Ludolf von Quast
Дзейнасць ваенны
Ваенная служба
Гады службы 18701919
Прыналежнасць  Германская імперыя
Род войскаў Пруская армія
Званне
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Камандаваў 36-я пяхотная дывізія
6-я пяхотная дывізія
IX корпус
Гвардзейскі корпус
6-я армія
A.O.K. North
Бітвы Франка-пруская вайна
Першая сусветная вайна
Узнагароды
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Ордэн Чырвонага арла 2-й ступені
Ордэн Чырвонага арла 2-й ступені
Камандор ордэна Кароны Італіі
Камандор ордэна Кароны Італіі
Ордэн Кароны
Ордэн Кароны
Камандор Аўстрыйскага ордэна Леапольда
Камандор Аўстрыйскага ордэна Леапольда
Ордэн Жалезнай кароны 3-й ступені
Ордэн Жалезнай кароны 3-й ступені
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Франца Іосіфа
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Франца Іосіфа
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Мяча
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Мяча
Ваенны ордэн Святога Генрыха
Ваенны ордэн Святога Генрыха
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1870 годзе ўступіў у 2-і гвардзейскі грэнадзёрскі імператара Франца полк; лейтэнант (1871). Удзельнік франка-прускай вайны 1870-71. З 1887 года камандзір роты, з 1895 года — 2-га батальёна 2-га гвардзейскага пяхотнага палка. З 1903 года камандзір 2-га гвардзейскага грэнадзёрскага палка, з 21 мая 1907 года — 39-й пяхотнай брыгады (Гановер), з сакавіка 1908 года — 3-й (Берлін), з кастрычніка 1908 года — 2-й гвардзейскай пяхотнай брыгады (Патсдам), з 27 лютага 1910 года — камандзір 36-й дывізіі (Данцыг), неўзабаве 6-й дывізіі (Брандэнбург), з 1913 года IX АК (штаб — Альтона, Гамбург).

Першая сусветная вайна правіць

З пачаткам вайны IX АК (17-я і 18-я пях. дывізіі) увайшоў у склад 2-й арміі генерала Карла фон Бюлава, а затым перададзены ў 1-ю армію генерала Аляксандра фон Клюка.

У час бітвы на Марне, 6 верасня яго корпус быў атакаваны часцямі 5-й французскай арміі і трапіў у вельмі цяжкае становішча, але пасля дапамогі з боку карпусоў 2-й арміі сітуацыя палепшылася і корпус аднавіў страчаныя пазіцыі.

У 1915 годзе паспяхова дзейнічаў падчас восеньскага наступу германскай арміі ў Шампані.

Падчас бітвы на Соме (1 ліпеня18 лістапада 1916) корпус у першых чыслах ліпеня быў значна ўзмоцнены, фактычна стаўшы армейскай групай.

З 24 студзеня 1917 года камандзір гвардзейскага корпуса, з якім удзельнічаў у бітве ў Фландрыі.

З 9 верасня 1917 года — камандуючы 6-й арміяй. У складзе групы армій «Кронпрынц Рупрэхт» дзейнічаў у сакавіку 1918 года ў Фландрыі.

З 9 па 29 красавіка 1918 года правёў (сумесна з 4-й арміяй) наступ у Фландрыі супраць 2-й і 1-й англійскіх армій. Наносячы асноўны ўдар, павінен быў наступаць паміж горадам Арманцьер і каналам Ля-Басэ ў паўночна-заходнім напрамку. 9 красавіка ў 8.45 пасля 4-гадзіннай артпадрыхтоўкі перайшоў у наступленне і, зламаўшы супраціўленне двух партугальскіх дывізій, да вечара выйшаў да Ліса. У ноч на 11 красавіка англійскія войскі пакінулі Арманцьер. Разам з 4-й арміяй пад вечар 12 красавіка армія Куаста фарсіравала канал Лаве і занялі Лакон, Эстэр і Мярвіль; глыбіня іх прасоўвання склала 18 км. Пасля падыходу буйных падмацаванняў да саюзнікаў Куаст быў вымушаны 15 красавіка прыпыніць наступленне на два дні. 25 красавіка пасля жорсткіх баёў Куаст узяў апорны пункт на гарах Кемель, але 29 красавіка наступ быў спынены.

З 10 студзеня 1919 года начальнік Паўночнага камандавання абароны ўсходніх межаў (A.O.K. North), які выконваў функцыі кардона супраць Чырвонай арміі і польскіх войскаў. З 19 ліпеня 1919 года ў адстаўцы.

11 жніўня 1916 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite, 10 красавіка 1918 года атрымаў да яго дубовыя галіны.

Зноскі

Спасылкі правіць