Фернанда Муслера

уругвайскі футбаліст

Не́стар Ферна́нда Мусле́ра Міко́ль (ісп.: Néstor Fernando Muslera Micol; нар. 16 чэрвеня 1986, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — уругвайскі футбаліст, брамнік турэцкага клуба «Галатасарай» і нацыянальнай зборнай Уругвая. З’яўляецца асноўным брамнікам уругвайскай каманды.

Футбол
Фернанда Муслера
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Нестар Фернанда Муслера Міколь
Мянушкі Castorino
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1986(1986-06-16)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Уругвай
Рост 191 см
Вага 74 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Турцыя Галатасарай
Нумар 1
Маладзёжныя клубы
Уругвай Мантэвідэа Уондэрэрс
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2007 Уругвай Мантэвідэа Уондэрэрс 44 (-46)
2006—2007   Уругвай Насьяналь 4 (-4)
2007—2011 Італія Лацыа 97 (-118)
2011— Турцыя Галатасарай 133 (-117/1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009— Уругвай Уругвай 72 (-81)
Узнагароды і медалі
Кубак Амерыкі
Золата Аргенціна 2011
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 чэрвеня 2015.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 чэрвеня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў клубе «Мантэвідэа Уондэрэрс», гэта значыць з’яўляецца выхаванцам юнацкай акадэміі гэтага клуба. У жніўні 2007 года быў набыты італьянскім клубам «Лацыа», які выклаў за іграка 3 млн еўра. Дэбютаваў за сталічны клуб 16 верасня ў пераможным матчы супраць «Кальяры» (3:1), аднак пазней, 7 кастрычніка, адгуляў у матчы супраць «Мілана», які скончыўся спусташальным паражэннем з лікам 1:5, з-за чаго сеў на лаву. Наступны сезон Фернанда пачаў як другі брамнік, з’яўляючыся ў асноўным у кубкавых матчах. Аднак ужо ў сезоне 2009/10 пачаў стала выходзіць у асноўным складзе клуба.

19 ліпеня 2011 года «Галатасарай» афіцыйна абвясціў аб падпісанні кантракта з Муслера на 5 гадоў[3][4]. Паводле пагаднення паміж клубамі турэцкі клуб перадаваў Ларыка Джана ў процілеглым кірунку. Акрамя таго «Галатасарай» заплаціў 6,75 млн еўра былому клубу Муслеры, «Мантавідэа Уондэрэрс», які валодаў 50% правоў на іграка[5].

Міжнародная кар’ера правіць

10 кастрычніка 2009 года Фернанда ўпершыню згуляў за зборную Уругвая, куды ўжо неаднаразова выклікаўся ў папярэднія гады. Дэбют адбыўся ў ключавым матчы ўругвайцаў у Кіта, калі гасцявая перамога з лікам 2:1 дазволіла «сэлеста» абысці супернікаў у барацьбе за месца на чэмпіянат свету.

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

«Лацыа»:

«Галатасарай»:

Міжнародныя правіць

Уругвай:

Зноскі

  1. Fernando Muslera // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. NESTOR FERNANDO MUSLERA // Argentine Soccer Database
  3. Kamuyu Aydınlatma Platformu.
  4. Muslera joins Galatasaray. Galatasaray.org
  5. Bu eller 20 milyon euro. Fotomac

Спасылкі правіць