Ферыд Мурад (англ.: Ferid Murad, 14 верасня 1936, Уайтынг, Індыяна, ЗША — 4 верасня 2023, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі ўрач і фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1998 годзе разам з Р. Ферчгатам і Л. Ігнарай «за адкрыццё ролі аксіду азоту як сігнальнай малекулы ў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы». Паказаў, што нітрагліцэрын і падобныя лекі дзейнічаюць як вазадылататары ў выніку ўтварэння з іх у арганізме аксіду азоту (NO), які дзейнічае як сігнальная малекула і расслабляльна дзейнічае на крывяносныя сасуды.

Ферыд Мурад
англ.: Ferid Murad
Ферыд Мурад на лекцыі ў 2006 годзе
Ферыд Мурад на лекцыі ў 2006 годзе
Дата нараджэння 14 верасня 1936(1936-09-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 верасня 2023(2023-09-04)[3][4] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, біёлаг, фармаколаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера біяхімія, медыцына[6] і фармакалогія[6]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Эрл Сазерленд
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 14 верасня 1936 года ва Уайтынгу, штат Індыяна, у сям’і Джабіру Мурада, албанскага імігранта з Гостывара, Македоніі, і Генрыэты Баўмэн, амерыканскай хрысціянкі. Фэрыд выхоўваўся ў хрысціянскіх традыцыях.[8]

Скончыў Кліўлендскі ўніверсітэт у 1965 годзе. Доктар філасофіі (1965). З 1971 года — дырэктар Цэнтра навуковых даследаванняў, адначасова — прафесар (з 1975 года) Віргінскага ўніверсітэта (г. Шарлатсвіл). У 19811989 гадах — прафесар Стэнфардскага, з 1988 года — Чыкагскага ўніверсітэтаў. У 1997—2011 гадах — дырэктар Інстытута малекулярнай медыцыны пры навуковым цэнтры здароўя Універсітэта Тэхаса. З красавіка 2011 года — прафесар на кафедры біяхіміі і малекулярнай біялогіі ва ўніверсітэце Джорджа Вашынгтона ў Вашынгтоне.[9]

Аўтар навуковых прац па вывучэнні ролі аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме. Выявіў, што што ў арганізме аксід азоту выдзяляецца пры распадзе нітрагліцэрыны, і дапусціў, што менавіта ён расшырае кравяносныя сасуды.

Памёр 4 верасня 2023 года ў Менла-Парку (Каліфорнія).

Узнагароды правіць

Рашэнне Нобелеўскага камітэта не прысуджаць прэмію Сальвадору Манкада, які самастойна зрабіў тыя ж вынікі, што і Ігнара, выклікала крытыку з боку шматлікіх вучоных і таварыстваў.[11]

У маі 2012 года муніцыпалітэт Чаір (Скоп’е) абвясціў Мурада ганаровым грамадзянінам.[12]

Зноскі

  1. Ferid Murad // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ferid Murad // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Ferid MuradSept. 14, 1936-Sept. 4, 2023 Menlo Park, CaliforniaPalo Alto Online. Праверана 6 верасня 2023.
  4. Obituaries: Local residents who have died recentlyPalo Alto Online, 2023.
  5. Albanian-American Nobel laureate Ferid Murad dead at 86Euronews. Праверана 6 верасня 2023.
  6. а б Czech National Authority Database Праверана 12 верасня 2023.
  7. NNDB — 2002.
  8. [1]"Ferid Murad autobiography", Nobel Foundation
  9. Nobel Laureate to Join GW | Learninig & Search — the George Washington University
  10. Academy of Sciences and Arts of Kosovo. Academy of Sciences and Arts of Kosovo. Праверана 4 May 2010.
  11. István Hargittai: Salvador Moncada. In: Candid Science II. Conversations with Famous Biomedical Scientists. World Scientific Publishing, 2002, ISBN 1-86094-280-6, S. 565
  12. Arritjet ia dedikoj kombit tim! Архівавана 10 снежня 2013., Telefrafi, 2012-05-31 (in Albanian).

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі правіць