Флагман 1-га рангу

Фла́гман 1-га ра́нгу — воінскае званне Марскіх Сіл Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі Саюза ССР (МС РСЧА СССР)[1] было ўведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года[2] і зацверджана пастановай Савета Народных Камісараў СССР № 2591 для Марскіх Сіл РСЧА СССР ад 22 верасня 1935 года і абвешчана загадам Народнага Камісара абароны № 144 ад 26 верасня 1935 года. Званне флагман флоту 1-га рангу было адменена 7 мая 1940 года ў сувязі з увядзеннем новых званняў, зацверджаных Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага саставу Ваенна-Марскога Флоту».

Пагон Флагмана 1-га рангу

Вышэй за флагмана 2-га рангу, ніжэй за флагмана флоту 2-га рангу. Адпавядала званням камкора, карпуснога камісара, карваенюрыста.

Парадак прысваення і пазбаўлення звання правіць

Для ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмін выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдываў і вышэйшых камандных званняў (і адпаведных ім ваенных званняў) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Прысваенне чарговых ваенных званняў да камкора ўключна (і ім адпаведных) ажыццяўлялася загадамі Народнага камісара абароны СССР.

Пазбаўленне ваеннага звання камдыва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўлялася па прысуду суда, зацверджанаму Урадам Саюза ССР.

Прысваенне звання правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. З 1938 года Марскія Сілы РСЧА СССР сталі называцца ВМФ СССР, пасля Пастановы ЦВК і СНК СССР № 120/2204 ад 30.12.1937 года «Аб утварэнні народнага камісарыята Ваенна-Марскога Флоту СССР» (абвешчана загадам Народнага Камісара абароны № 5 ад 8.01.1938 года). Да канца 1939 года канчаткова зацвердзілася найменне — Ваенна-Марскі Флот Саюза ССР (ВМФ СССР). Напрыклад: Загад НК ВМФ № 431 ад 22.10.1939 г. зацвердзіў палажэнне аб узнагароджанні значком «Выдатнік Ваенна-Марскога Флоту Саюза ССР», і значок з моманту заснавання вырабляўся з надпісам «Выдатнік ВМФ».
  2. «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА»

Спасылкі правіць