Флата́цыя (фр.: flottation, англ.: flotation, літаральна — плаванне на паверхні вады) — працэсы раздзялення дробных цвёрдых часцінак у воднай суспензіі (пульпе) або растворы і вылучэння кропель дысперснай фазы з эмульсіі, заснаваны на адрозненні іх канцэнтрацыі (адсорбцыі) на мяжы падзелу фаз у залежнасці ад іх паверхневай актыўнасці і змочвальнасці вадкасцю[1].

Схема працэсу флатацыі  (англ.)

Гідрафобныя часцінкі (дрэнна змочваюцца) замацоўваюцца на мяжы падзелу фаз (звычайна газу і вадкасці) і аддзяляюцца ад гідрафільных (добра змочваюцца) часцінак[1].

Існуюць масляная, плёначная, пенная, іонная і электрафлатацыя[2].

Масляная і плёначная флатацыя правіць

Метад маслянай флатацыі прапанаваны ў Вялікабрытаніі ў 1860 годзе У. Хайнсам. Зыходны матэрыял перамешваецца з маслам і вадой. Сульфідныя мінералы змочваюцца маслам і ўсплываюць на паверхню, адкуль здымаюцца. Гэты від флатацыі выкарыстоўваўся у працэсах абагачэння графітавай руды ў Марыупалі (1904)[1]. Пасля ўдасканалення гэты метад выкарыстоўваўся пры абагачэнні марганцавых руд, дазваляючы здабываць тонкія шламы[1].

Здольнасць дробных гідрафобных часцінак утрымлівацца на паверхні вады была выкарыстана пры стварэнні метаду плёначнай флатацыі (А. Нібеліус, ЗША, 1892 г. і А. Мак-Куістэн, Влікабрытанія 1904 г.)[1]. Метад плёначнай флатацыі не атрымаў значнага выкарыстання на практыцы, аднак паслужыў асновай стварэння метаду пеннай флатацыі[1].

Пенная флатацыя правіць

 
Пенная флатацыя меднай руды на флатацыйнай машыне

Пенная флатацыя з'яўляецца найбольш распаўсюджаным спосабам абагачэння руд[3]. Першы патэнт на гэты метад выдадзены Адольфу и Артуру Беселям ў Германіі ў 1877 годзе[3]. Адбываецца ў трохфазным асяроддзі (пульпе): цвёрдыя часцінкі—вадкасць—газ[4]. Цвёрдая фаза складаецца са здробненай руды, вадкая — з вады, прадуктаў вышчалачвання мінералаў, флатагентаў, калоідных часцінак і інш. Газавая фаза утвараецца з дробных пузыркоў паветра або іншага газу, якія ўтвараюцца пры праходжанні праз аэратар[4].

Іонная флатацыя правіць

Метад іоннай флатацыі распрацаваны ў 1950-х гг. у ПАР з мэтай ачысткі вады і здабычы карысных складнікаў з разбаўленых раствораў[4]. Асобныя малекулы іоны, таксама тонкадысперсныя і калоідныя часцінкі ўзаемадзейнічаюць з флатагентамі і пераносяцца пузыркамі газу ў пену або плёнку на паверхні раствору. Магчыма выкарыстанне гэтага метады ў перапрацоўцы прамысловых стокаў, марской вады, тэрмальных падземных вод і інш.

Электрафлатацыя правіць

Метад электрафлатацыі выкарыстоўвае пузыркі вадароду і кіслароду, што ўтвараюцца пры электралітычным раскладанні вады[4].

Зноскі

  1. а б в г д е Горная энциклопедия (руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 427. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  3. а б Хімічны партал ChemPort.Ru (руск.)
  4. а б в г Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 427. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі правіць