Флатхед (англ. Flathead Lake) — буйное прэснаводнае возера ў ЗША, у штаце Мантана. Размешчана ў паўночна-заходняй частцы штата, прыкладна ў 11 км на поўдзень ад горада Каліспел і ў 48 км на паўднёвы захад ад нацыянальнага парку Глейшер. Возера знаходзіцца на вышыні 882 м над узроўнем мора. 43,9 км у даўжыню і каля 24,9 км у шырыню, плошча люстэрка ад 496 да 510 км², што крыху больш плошчы возера Таха. Гэта робіць Флатхед найбуйнейшым возерам ЗША, размешчаным на захад ад ракі Місісіпі. Максімальная глыбіня возера складае 113 м.

Флатхед
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 882 м
Даўжыня
  • 44 км
Шырыня 25 км
Плошча
  • 510 км²
Аб’ём 23,2 гектаметр кубічны
Найбольшая глыбіня 113 м
Размяшчэнне
Краіна
Флатхед (возера) (ЗША)
Флатхед (возера)
Флатхед (возера)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
  1. Geographic Names Information System