Формула-1 у сезоне 1951

Сезон 1951 года ў Формуле-1 даў старт другому ў гісторыі Чэмпіянату Свету сярод пілотаў. Другі чэмпіянат свету складаўся з 8 этапаў - Гран-пры Швейцарыі, Бельгіі, Францыі, Англіі, Германіі, Італіі і Іспаніі, а таксама 500-мільных гонак у Індыянапалісе. Сезон доўжыўся 154 дні (з 27 мая па 28 кастрычніка). У спаборніцтвах удзельнічала 80 гоншчыкаў, з каторых 33 удзельнічала толькі ў Indianapolis 500.

Аргенцінскі пілот Хуан Мануэль Фанхіа стаў пераможцам сярод пілотаў. Сезон стаў апошнім годам перамог Alfa Romeo. Гэтая мадэль з 1,5-літровай «васьмёркай», забяспечанай нагнятальнікам, з'явілася на гоначных трасах яшчэ ў 1938 годзе, маючы пад капотам ўсяго 190 к.с. Да пачатку 1951 яе магутнасць у выніку шматлікіх мадэрнізацый і ўдасканаленняў дасягнула ўжо адзнакі 404 к.с., што з'яўлялася мяжой для рухавіка, распрацаванага 12 гадоў таму.

Аргентынец Хуан Мануэль Фанхіа стаў пераможцам сярод пілотаў выступаючы за Alfa Romeo

Тэхнічныя змены і асаблівасці правіць

Гонкі ў Еўропе праводзліся па правілах FIA, у той час, як 500 міль Індыянапаліса праводзіліся па правілах Амераканскай Аўтамабільнай Асацыяцыі.

Размеркаванне ачкоў праводзілася па той жа схеме, якую выкарыстоўвалі пад час 1950 года: ачкі ў чэмпіянаце налічваліся за месцы на фінішы з першага па пятае па наступнай схеме: 8-6-4-3-2 плюс яшчэ адно ачко прысуджалася за найхутчэйшае кола ў гонцы. Толькі 4 лепшыя выніка йшлі ў залік.

Заліку Кубка канструктараў ў тыя гады не існавала.

Удзельнікі і каманды правіць

Каманда Канструктар Шасі Рухавік Гума Пілот Этапы
  Ecurie Belge Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D   Джонні Клэс 1, 3–8
  Філіп Этанселэн Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D   Філіп Этанселэн 1, 3–4, 6, 8
  Іў Жыро-Кабанту Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D   Іў Жыро-Кабанту 1, 3–4, 6–8
  Гі Мэрэс 1, 4
  Ecurie Rosier Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D   Луі Раз'е 1, 3–8
  Анры Луво 1
  Луі Шырон 3–8
  HW Motors HWM-Alta HWM 51 Alta 2.0 L4s D   Джордж Эйбісэсіз 1
  Сцірлінг Мос 1
  Scuderia Ferrari Ferrari Ferrari 125 F1
Ferrari 375
Ferrari 125 1.5 V12s
Ferrari 375 4.5 V12
D
P
  Пітэр Уайтхэд 1
  Луіджы Віларэзі 1, 3–8
  Альберта Аскары 1, 3–8
  П'ера Таруффі 1, 3, 6–8
  Хасэ Фрайлан Гансалез 4–8
  Alfa Romeo SpA Alfa Romeo Alfa Romeo 158/159 Alfetta Alfa Romeo 158 1.5 L8s P   Джузэпэ Фарына 1, 3–8
  Хуан Мануэль Фанхіа 1, 3–8
  Туло дэ Граффэнрыд 1, 7–8
  Кансальва Санезі 1, 3–5
  Луіджы Фаджыёлі 4
  Фялічэ Банэтта 5–8
  Пауль Піч 6
  Enrico Platé Maserati Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4s P   Луі Шырон 1
  Хэры Шэл 1, 4
  Туло дэ Граффэнрыд 4, 6
  Ecurie Espadon Ferrari Ferrari 212
Ferrari 166 F2
Ferrari 375 2.5 V12 P   Рудзі Фішэр 1, 6–7
  Хасэ Фрайлан Гансалез Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D   Хасэ Фрайлан Гансалез 1
  Петэр Хірт Veritas Veritas Meteor Veritas 2.0 L6 P   Петэр Хірт 1
  Ecurie Belgique Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D   Андрэ Пілет 3
  Жак Свотэрс 6–7
  П'ер Левек Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D   П'ер Левек 3, 6–7
  Грэм Уайтхэд Ferrari Ferrari 125 F1 Ferrari 125 1.5 V12s D   Пітэр Уайтхэд 4
  GA Vandervell Ferrari Ferrari 375 tw Ferrari 375 4.5 V12 P   Рэг Парнл 4
  Пітэр Уайтхэд 5
  Equipe Gordini Simca-Gordini Simca-Gordini 15
Simca-Gordini 11
Gordini 15C 1.5 L4s E   Рабэр Манзон 4, 6–8
  Марыс Трынцін'ян 4, 6, 8
  Андрэ Сімон 4, 6–8
  Альда Гардзіні 4
  Жан Бэра 7
  Эжэн Шабу Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D   Эжэн Шабу 4
  Scuderia Milano Maserati-Milano
Maserati
Maserati 4CLT/50
Maserati 4CLT/48
Milano 1.5 L4s
Maserati 4CLT 1.5 L4s
P   Анофрэ Марымон 4
  Пака Гадзія 8
  Хуан Хавэр 8
  Джо Келлі Alta Alta GP Alta 1.5 L4s D   Джо Келлі 5
  BRM Ltd BRM BRM P15 BRM P15 1.5 V16s D   Рэг Парнл 5, 7
  Пітэр Уокер 5
  Кен Рычардсан 7
  Ханс Штук 7
  Боб Джэрард ERA ERA B-Type ERA 1.5 L6s D   Боб Джэрард 5
  Брайан Шоўі-Тэйлар ERA ERA B-Type ERA]] 1.5 L6s D   Брайан Шоўі-Тэйлар 5
  Scuderia Ambrosiana Maserati Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 4s D   Дэйвід Маррэй 5–6
  Джон Джэймс Maserati Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 4s D   Джон Джэймс 5
  Філіп Фосэрынгэм-Паркер Maserati Maserati 4CL Maserati 4CLT 1.5 4s D   Філіп Фосэрынгэм-Паркер 5
  Данкан Хэмілтан Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D   Данкан Хэмілтан 5–6
  Тоні Бранка Maserati Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4s P   Тоні Бранка 6
  Франсіску Ландзі Ferrari Ferrari 375 Ferrari 375 4.5 V12 P   Франсіску Ландзі 7
  Пітэр Уайтхэд Ferrari Ferrari 125 F1 Ferrari 125 1.5 V12s D   Пітэр Уайтхэд 7
  O.S.C.A. OSCA OSCA 4500G OSCA 4500 4.5 V12 P   Франка Роль 7
  Бірабонгзэ Бхадунэй Maserati-OSCA Maserati 4CLT/48 OSCA 4500 4.5 V12 P   Бірабонгзэ Бхадунэй 8
  Жорж Грын'яр Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D   Жорж Грын'яр 8

Каляндар правіць

 
Alfa Romeo159 перамагла ў 4 з 8 Гран-Пры 1951 года

У каляндары чэмпіяната прайшлі пэўныя змены. Гран-пры Манака не праводзілася. Варта адзначыць вяртанне Гран-Пры Іспаніі і Германіі, якія не праводзіліся з 1935 і 1939 гадоў адпаведна. Гран-Пры Вялікабрытаніі быў здвінуты на чэрвень, а Гран-Пры Швейцарыі памяняўся месцамі з 500 мілямі Індыянапаліса.

Этап Афіцыйная назва гонкі Гран-Пры Траса Дата
1 XI Grosser Preis der Schweiz Гран-Пры Швейцарыі   Circuit Bremgarten, Брэмгартэн 27 Мая
2 XXXVth Indianapolis International Motor Sweepstakes 500 міль Індыянапаліса   Indianapolis Motor Speedway, Індыянапаліс 30 Мая
3 XIIІ Grote Prijs van Belgiё Гран-Пры Бельгіі   Circuit de Spa-Francorchamps, Спа 17 Чэрвеня
4 38e Grand Prix de l'ACF Гран-пры Францыі   Reims-Gueux, Рэймс 1 Ліпеня
5 IV British Grand Prix Гран-Пры Вялікабрытаніі   Silverstone Circuit, Сільверстоўн 14 Ліпеня
6 XIV Grosser Preis von Deutschland Гран-пры Германіі   Nürburgring, Нюрбург 29 Ліпеня
7 22o Gran Premio d'Italia Гран-Пры Італіі   Autodromo Nazionale Monza, Монца 16 Верасня
8 13o Gran Premio de Espana Гран-Пры Іспаніі   Circuito de Pedralbes, Барселона 28 Кастрычніка

Агляд Чэмпіянату правіць

Чэмпіёнскі балід Alfa Romeo 159 адрозніваўся празмерным апетытам, спажываючы да 170 літраў паліва на 100 км дыстанцыі, і падчас гонак балід даводзілася запраўляць двойчы (а то і тройчы) нягледзячы на ​​павелічэнне ёмістасці бензабакаў да 300 літраў. Ужыванне на 159-й мадэлі задняй падвескі De Dion палепшыла хадавыя якасці, і дзякуючы гэтаму, магутны балід у сезоне 1951 заставаўся па-за канкурэнцыяй на хуткіх трасах Брэмгартена, Спа і Реймса. Аднак 12-цыліндравыя атмасферныя 4,5-літровыя аўтамабілі Ferrari 375 пачыналі дамінаваць над кампрэсарнымі Alfa Romeo.

Сімвалічным стаў поўны правал на гоначных трасах «народнага» брытанскага баліда BRM, які меў 16-цыліндравы, 1,5-літровы кампрэсарны рухавік магутнасцю 555 к.с. і які лічыўся сярод спецыялістаў самым дасканалым аўтамабілем гэтага класа. Машына абяцала масу пераваг, але на практыцы яе стваральнікам так і не ўдалося пазбавіцца ад дэфектаў, абумоўленых яго празмерна складанай канструкцыяй. За два гады BRM з'явіўся на старце толькі аднаго этапу сусветнага першынства - Гран-Пры Вялікабрытаніі - дзе яго пілоты занялі 5-е і 7-е месца.

Барацьба за ўладанне чэмпіёнскім тытулам ішла паміж пілотамі Alfa Romeo і Ferrari - аргентынцамі Хуанам-Мануэлем Фанхіа і Хасэ Фрайланам Гансалезам, і італьянцам Альберта Аскары.

Гран-Пры Швейцарыі правіць

Чэмпіянат адкрыўся Гран-пры Швейцарыі, і ўжо кваліфікацыя паказала моц Alfa Romeo: віцэ-чэмпіён свету Хуан Мануэль Фанхіа паказаў лепшы час, а чэмпіён свету Джузэпэ Фарына стаў другім. Першы шэраг на старце з гэтай парай падзяліў Луіджы Вилларэзі на Ferrari.

У выніку гонка скончылася для Alfa Romeo вельмі паспяхова: Фанхіа перамог, Фарына фінішаваў трэцім, а за ім да фінішу прыйшлі яшчэ два гоншчыка на «159» - Кансальва Санезі і Эмануэль дэ Граффэнрыд. Другое месца дасталася гоншчыку «Ferrari» - П'ера Таруффі, але прайграў ён Фанхіа амаль хвіліну.

Індыянапаліс 500 правіць

30 Мая 1951 ў Індыянапалісе гонка ў чарговы раз праходзіла ў рамках Формулы-1. Там былі завершаны больш за 200 колаў ці 804,6 кіламетраў. Адметна, што толькі восем пілотаў даехалі да фінішу. Перамогу атрымаў Лі Уоллард. Як і ў мінулым сезоне, ніхто з еўрапейскіх гоншчыкаў не прымаў удзел у амерыканскім этапе.

Гран-Пры Бельгіі правіць

У Бельгіі, на трэцім этапе чэмпіянату, Джузэпэ Фарына атрымаў перамогу, апярэдзіўшы Альберта Аскары на Ferrari на амаль што 3 хвіліны. Іншы гоншчык Ferrari - Вілларэзі, як і ў Брэмгартэне, стартаваў трэцім і на гэты раз здолеў не толькі фінішаваць трэцім, але і ўзначальваць гонку першыя два круга.

Фанхіа ж цалкам мог выйграць у Спа, але з-за кола, якое заклініла на піт-стопе, фінішаваў толькі дзявятым. Праўда, адно ачко ён усё ж змог вырваць у Фарыны, пакінуўшы за сабой лепшы круг у гонцы.

Гран-Пры Францыі / Еўропы правіць

Гонка ў Францыі ганарова іменавалася таксама Гран-Пры Еўропы па рашэнні FIA.

Калі першыя два этапы за перамогі змагаліся толькі Фарына і Фанхіа, то на Гран-Пры Францыі замест Банэтта зноў сеў за руль бронзавы прызёр першага чэмпіянату свету - Луіджы Фаджыёлі. Аднак гэтая гонка склалася для яго вельмі супярэчліва. У Фанхіа ўзніклі праблемы з сістэмай запальвання, і ён быў вымушаны вярнуцца ў боксы. Але туды ж на дазапраўку прыехаў і Фаджолі, якога вымусілі саступіць месца Фанхіа. У якасці кампенсацыі Луіджы дасталася неяк адрамантаваная Alfa Romeo аргентынца, а разам з ёй і велізарнае адставанне ад лідараў, бо да гэтага часу Фанхіа правёў у боксах амаль пятнаццаць хвілін.

У выніку Фаджолі фінішаваў адзінаццатым і апошнім, прайграўшы пераможцу Фанхіа - 22 круга. І хоць чатыры ачкі за перамогу ён усё ж атрымаў (іх падзялілі пароўну паміж гоншчыкамі, якія па чарзе пілатавалі балід), Луіджы быў абражаны да глыбіні душы тым, што яго інтарэсамі ахвяравалі, каб дагадзіць лідару каманды. Такім чынам, Фаджолі стаў першай у гісторыі «каралеўскіх гонак» ахвярай каманднай тактыкі і з таго моманту спыніў удзел у гонках Формулы-1.

Следам за дуэтам Фанхіа-Фаджолі фінішавалі пілоты Ferrari - Аскары, Гансалез і Вілларэзі. Фарына ж з-за праблем з гумай быў толькі пятым і ўсё больш губляў шанцы на другі тытул запар.

Гран-Пры Вялікабрытаніі правіць

Стартаваўшы з поул-пазіцыі, Хасэ Фрайлан Гансалез паспяхова адбіў атакі спачатку Фялічэ Банэтта, а потым Фанхіа, і ўзначаліў гонку. Праўда, спыняючыся для дазапраўкі на шэсцьдзесят першым крузе, аргентынец не быў упэўнены, што яму не загадаюць аддаць свой аўтамабіль першаму нумару каманды - Аскары. Але справядлівасць перамагла - па рашэнні RAC (якое рушыла ўслед пасля скандальнага адхіленьня ад руля Фаджолі) змена гоншчыкаў падчас Гран-Пры была забаронена.

Гансалез застаўся на першым месцы і выйграў, апярэдзіўшы Фанхіа на 51 секунду. Хуан Мануэль, зрэшты, па выніках пяці этапаў лідыраваў у чэмпіянаце з 21 ачком супраць 15 у Фарыны, 12 у Вілларэзі і 11 у Гансалеза.

Гран-Пры Германіі правіць

Наступны этап чэмпіянату ўпершыню праходзіў на доўгай трасе «Нюрбургрынг» і пацвердзіў лідарства Ferrari. Нягледзячы на ​​праблемы з заднімі шынамі, хутчэй за ўсіх апынуўся Аскары, які стартаваў з поўла і апярэдзіў у выніку Фанхіа на паўхвіліны.

Астатнія тры месцы ў заліковай пяцёрцы таксама дасталіся гоншчыкам Ferrari - Гансалезу, Вілларэзі і Таруффі. Фарына сышоў з-за паломкі скрынкі перадач і разам адкаціўся назад у табліцы чэмпіянату - Аскары апярэджваў яго па ачках, а Гансалез і Вілларэзі мелі столькі ж.

Гран-Пры Італіі правіць

Аскары атрымаў яшчэ адну перамогу на сёмым этапе ў Італіі. Alfa Romeo спадзяваліся на рэванш і спецыяльна да Монцы падрыхтавала ўдасканаленую скрынку перадач. Фанхіа змог супрацьстаяць Аскары толькі паўтара дзясятка колаў з 80, а потым сышоў, калі яго падвёў новы рухавік. У Фарына на пятым крузе таксама ўзніклі праблемы і Джузэпэ перасеў ў аўтамабіль Фялічэ Банэтта, на які фінішаваў трэцім і прайграў Аскары цэлы круг.

Гран-Пры Іспаніі правіць

Перад апошнім этапам рахунак па перамогам паміж камандай з Маранелла і міланскай Alfa Romeo быў нічыйным - 3:3, і на перамогу ў першынстве мелі прыкладна аднолькавыя шанцы Хуан Мануэль Фанхіа (Alfa-Romeo) і італьянскі гоншчык Альберта Аскары (Ferrari).

Першы чэмпіёнскі тытул Фанхіа узяў у Іспаніі. Аскары выйграў кваліфікацыю і са старту гонкі выйшаў наперад, але ўжо пасля першага круга яго нагнаў Фарына. Затым ззаду на яго насеў Фанхіа, які абагнаў спачатку Фарыну, а на чацвёртым крузе - Аскары. Надзеі апошняга на перамогу ў чэмпіянаце былі пахаваныя занадта хутка з-за праблем з гумай. Альберта вымушаны быў тройчы змяняць яе, і стаў толькі чацвёртым.

Фанхіа ж атрымаў лёсавызначальную перамогу і ўпершыню выйграў чэмпіянат, а яго поспех падмацаваў подыумам Фарына. Гансалез стаў другім, і гэта дапамагло яму выйсці на трэцяе месца ў чэмпіянаце. Тытул жа Хуана Мануэля стаў настолькі важным для патрыятычнай Аргенціны, што прэзідэнт Хуан Перон абвясціў па гэтым выпадку тры святочныя дні і першыя сапраўдныя фаны хадзілі па вуліцах Буэнас-Айрэса, размахваючы нацыянальнымі сцягамі.

Вынікі і пазіцыі правіць

Гран-Пры правіць

Этап Гран-Пры Поўл-пазіцыя Найхутчэйшае кола Пераможца Канструктар Афіцыйны вынік
1 Гран-Пры Швейцарыі   Хуан Мануэль Фанхіа   Хуан Мануэль Фанхіа   Хуан Мануэль Фанхіа  Alfa Romeo Дэталі
2 500 міль Індыянапаліса   Дзюк Нэйлан   Лі Уоллард   Лі Уоллард   Kurtis Kraft-Offenhauser Дэталі
3 Гран-Пры Бельгіі   Хуан Мануэль Фанхіа   Хуан Мануэль Фанхіа   Джузэпэ Фарына  Alfa Romeo Дэталі
4 Гран-Пры Францыі   Хуан Мануэль Фанхіа   Хуан Мануэль Фанхіа   Хуан Мануэль Фанхіа
  Луіджы Фаджыёлі
 Alfa Romeo Дэталі
5 Гран-Пры Вялікабрытаніі   Хасэ Фрайлан Гансалез   Джузэпэ Фарына   Хасэ Фрайлан Гансалез  Ferrari Дэталі
6 Гран-Пры Германіі   Альберта Аскары   Хуан Мануэль Фанхіа   Альберта Аскары  Ferrari Дэталі
7 Гран-Пры Італіі   Хуан Мануэль Фанхіа   Джузэпэ Фарына   Альберта Аскары  Ferrari Дэталі
8 Гран-Пры Іспаніі   Альберта Аскары   Хуан Мануэль Фанхіа   Хуан Мануэль Фанхіа  Alfa Romeo Дэталі

Пазіцыі пілотаў правіць

Схема размеркавання ачкоў згодна з пазіцыяй у гонцы.

Месца ў гонцы  1-ае   2-ое   3-яе   4-ае   5-ае   найхутчэйшае кола 
Ачкі 8 6 4 3 2 1
Пазіцыя Пілот ШВР
 
500
 
БЕЛ
 
ФРА
 
ВБР
 
ГЕР
 
ІТА
 
ІСП
 
Ачкі
1   Хуан Мануэль Фанхіа 1 (9) (1)† / 11† 2 2 Ret 1 31 (37)
2   Альберта Аскары 6 2 2† Ret 1 1 (4) 25 (28)
3   Хасэ Фрайлан Гансалез Ret (2)† 1 3 2 2 24 (27)
4   Джузэпэ Фарына 3 1 (5) (Ret) Ret 3† / Ret 3 19 (22)
5   Луіджы Вілларэзі Ret 3 3 3 4 (4) Ret 15 (18)
6   П'ера Таруффі 2 Ret 5 5 Ret 10
7   Лі Уоллард 1 9
8   Фялічэ Банэтта 4 Ret 3† 5 7
9   Майк Назарук 2 6
10   Рэг Парнл 4 5 DNS 5
11   Луіджы Фаджыёлі 1† / 11† 4
12   Кансальва Санезі 4 Ret 10 6 3
13   Луі Раз'е 9 4 Ret 10 8 7 7 3
14   Эндзі Ліндэн 4 3
15   Мэнні Айуло 3† 2
16   Джэк МакГрэт 3† 2
17   Туло дэ Граффэнрыд 5 Ret Ret Ret 6 2
18   Іў Жыро-Кабанту Ret 5 7 Ret 8 Ret 2
19   Боббі Бол 5 2
  Луі Шырон 7 Ret 6 Ret Ret Ret Ret 0
  Рудзі Фішэр 11 6 0
  Андрэ Сімон Ret Ret 6 Ret 0
  Генры Бэнкс 6 0
  Андрэ Пілет 6 0
  Рабэр Манзон Ret 7 Ret 9 0
  Джонні Клэс 13 7 Ret 13 11 Ret Ret 0
  Карл Форберг 7 0
  Пітэр Уокер 7 0
  П'ер Левек 8 9 Ret 0
  Філіп Этанселен 10 Ret Ret Ret 8 0
  Сцірлінг Мос 8 0
  Дуэйн Картэр 8 0
  Эжэн Шабу 8 0
  Брайан Шоўі-Тэйлар 8 0
  Гі Мэрэс 14 9 0
  Пітэр Уайтхэд Ret Ret 9 Ret 0
  Франка Роль 9 0
  Жак Свотэрс 10 Ret 0
  Пака Гадзія 10 0
  Боб Джэрард 11 0
  Хэры Шэл 12 Ret 0
  Данкан Хэмілтан 12 Ret 0
  Джо Келлі NC 0
  Марыс Трынцін'ян Ret Ret Ret Ret 0
  Анры Луво Ret 0
  Джордж Эйбісэсіз Ret 0
  Петэр Хірт Ret 0
  Тоні Бэттенхаўзэн Ret 0
  Дзюк Нэйлан Ret 0
  Джын Форс Ret 0
  Сэм Хэнкс Ret 0
  Біл Шындлер Ret 0
  Моры Роўз Ret 0
  Уолт Фолкнэр Ret 0
  Джыммі Дэйвіс Ret 0
  Фрэд Агабаш'ян Ret 0
  Карл Скарбара Ret 0
  Біл Мэкі Ret 0
  Чак Сцівенсан Ret 0
  Джонні Парсанс Ret 0
  Сэсіл Грын Ret 0
  Трой Раттман Ret 0
  Дзюк Дзінсма Ret 0
  Чэт Міллер Ret 0
  Уолт Браўн Ret 0
  Роджэр Уорд Ret 0
  Кліф Грыфіт Ret 0
  Біл Вуковіч Ret 0
  Джордж Конар Ret 0
  Мэк Хелінгз Ret 0
  Джо Джэймс Ret 0
  Джонні МакДаўэл Ret 0
  Альда Гардзіні Ret 0
  Анофрэ Марымон Ret 0
  Філіп Фозэрынгем-Паркер Ret 0
  Дэйвід Маррэй Ret 0
  Джон Джэймс Ret 0
  Пауль Піч Ret 0
  Тоні Бранка Ret 0
  Шыку Ландзі Ret 0
  Жорж Грынар Ret 0
  Бірабонгзэ Бхадунэй Ret 0
  Кен Рычардсан DNS 0
  Хуан Хавэр DNS 0
Пазіцыя Пілот ШВР
 
500
 
БЕЛ
 
ФРА
 
ВБР
 
ГЕР
 
ІТА
 
ІСП
 
Ачкі
Легенда
Колер Вынік
Золата Пераможца
Срэбра 2-е месца
Бронза 3-е месца
Зялёны Фініш у ачках
Блакітны Фініш без ачкоў
Фініш без класіфікацыі (NC)
Фіялетавы Не фінішаваў (Ret)
Чырвоны Не кваліфікаваўся (DNQ)
Не прайшоў перадкваліфікацыю (DNPQ)
Чорны Дыскваліфікаваны (DSQ)
Белы Не Стартаваў (DNS)
Гонку адмянілі (C)
Светла-блакітны Удзельнічаў толькі ў практыцы (PO)
Пятнічны тэст-пілот (TD)
(з 2003 года)
Пусты Не практыкаваўся (DNP)
Выключаны (EX)
Не з’явіўся (DNA)

Паўтлусты шрыфт - Поўл-пазіцыя
Курсіў - Найхутчэйшае кола

  • † Пазіцыя падзелена паміж пілотамі на адным балідзе.
  • Толькі 4 лепшыя выніка пайшлі ў залік. Лічбы без дужак - гэта ачкі Чэмпіянату; лічбы з дужкамі - агульная колькасць ачкоў.

Зноскі