Фотаапарат (фотакамера) — прылада для фіксацыі аптычнага малюнку на спецыяльным носьбіце (звычайна фотастужцы або ў форме камп'ютарнага файла на электроннай карце памяці).

Фотакамеры, ад вялікай стужкавай да кампактнай лічбавай.

Тэрмін фотакамера паходзіць ад лац.: camera, гэта значыць «пакой». Першай формай фотакамеры была менавіта такі цёмны пакой (camera obscura) або прамавугольная скрынка з вельмі маленькай адтулінай у адной са сцен. Дзякуючы гэтай адтуліне, якая выконвала функцыі сучаснага лінзавага аб'ектыва, camera obscura можа фарміраваць выяву (досыць нізкай якасці па сучасных стандартах) на процілеглай сценцы. Такія камеры існуюць і цяпер у некаторых адукацыйных установах для ілюстрацыі базавых аптычных прынцыпаў.

Канструкцыя правіць

Спасылкі правіць