Фотаманта́ж — працэс і вынік стварэння вобраза, рэалізаванага з частак розных фотаздымкаў. Фотамантаж шырока выкарыстоўваецца для вырабу плакатаў, рэкламы і iншага друкаванага матэрыялу.

Прыклад фотамантажа: на аэрафотаздымак накладзеныя паслядоўна выява чырвонага самалёта і здымак з кабіны.

Лічбавая фатаграфія дазваляе адразу выкарыстоўваць зняты матэрыял для лічбавага фотамантажу, без папярэдняга сканавання.