Франконія — першапачаткова землі, якія былі занятыя франкамі. Пасля падзелу Франкскай імперыі згодна Вердэнскага дагавору 843 года — ядро Усходне-Франкскага каралеўства. У далейшым — адно з пяці асноўных племянных герцагстваў Германіі. Адсюль паходзіў першы германскі кароль Конрад I (911—918). У 939 г. юрыдычна знішчана Атонам I. Назву Франконія захавала ўсходняя частка былога герцагства. У XII ст. тытул герцагаў Франконіі атрымалі біскупы Вюрцбурга.

Франконія на карце Баварыі
Герб Франконіі

Літаратура правіць

  • І. А. Еўтухоў. Слоўнік-даведнік «Страны и народы средневекового Запада». Мн. 2008.
  • Baedecker. Deutschland. Verlag Karl Baedeker.2002. ISBN 3-8297-1004-6
  • Reinhard Pözorny(Hg)Deutsches National-Lexicon- DSZ-Verlag ISBN 3-925924-09-4
  • Fritz Winzer Weltgeschichte Daten Fakten Bilder. Georg Westermann Verlag.1987. ISBN 3-07-509036-0