Франк Ісак Паіс Гарсія (ісп.: Frank Isaac País García, 7 снежня 1934 — 30 ліпеня 1957) — кубінскі рэвалюцыянер, арганізатар гарадскога падполля руху 26 ліпеня, нацыянальны герой Кубы.

Франк Паіс
ісп.: Frank País
Псеўданімы Давыд
Дата нараджэння 7 снежня 1934(1934-12-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня 1957(1957-07-30) (22 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Куба Куба
Адукацыя Педагагічны каледж у Ар’ентэ
Веравызнанне пратэстантызм
Род дзейнасці рэвалюцыянер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кубінская рэвалюцыя
Храналогія
Падзеі
Напад на казармы Манкада
Прамова «Гісторыя мяне апраўдае»
Высадка з яхты «Гранма»
Аперацыя «Verano»
Бой пры Ла-Плаце
Бітва за Лас-Мэрсэдэс
Бітва за Ягуахай
Бітва за Санта-Клару
Розныя артыкулы
Рух 26 ліпеня
Radio Rebelde
Людзі
Фульхенсіа Батыста
Фідэль Кастра — Чэ Гевара
Рауль Кастра — Каміла Сьенфуэгас
Франк Паіс — Убер Матас
Селія Санчэс — Уільям Морган
Карлас Франкі — Вільма Эспін
Нарберта Кальяда

Мануэль Уруція

Біяграфія правіць

Франк Паіс нарадзіўся ў сям’і іспанскага эмігранта Франсіска Паіса, святара-пратэстанта. Пасля ранняй смерці бацькі, Франка і яго малодшыя браты ў адзіночку выхоўвала маці. Пачаў вывучаць архітэктуру, але кінуў гэта і паступіў у педагагічны каледж у Ар’ентэ.

Паіс карыстаўся аўтарытэтам сярод студэнтаў, быў адным з лідараў студэнцкай асацыяцыі. Пасля прыходу да ўлады Батысты актыўна выступаў супраць дыктатара, распаўсюджваў улёткі, якія асуджалі новую ўладу.

Пасля нападу на Казармы Манкада 26 ліпеня 1953 г. шукаў ацалелых, спрабуючы аказаць ім дапамогу. Неўзабаве стварыў арганізацыю «Нацыянальнае рэвалюцыйнае дзеянне», якая складалася са студэнтаў і працоўнай моладзі.

Падчас высадкі каманды Фідэля Кастра з яхты «Гранма» Франк арганізаваў паўстанне ў Сант’яга-дэ-Куба з мэтай адцягнуць на сябе ўвагу ўрадавых сіл. Потым ажыццяўляў падтрымку партызанам у гарах С’ера-Маэстра.

13 сакавіка 1957 года Франк Паіс быў арыштаваны па абвінавачванні ў бунту супраць законнай ўладу і змешчаны ў турму Баніата. Судовы працэс пачаўся 22 красавіка. Усяго па справе праходзіла 26 чалавек.

Адвакаты дамагліся вызвалення шасцярых абвінавачаных па справе ў гарадскім паўстанні, і 11 мая 1957 г. яны выйшлі на волю.

Смерць правіць

30 ліпеня паліцыя высачыла дом, дзе хаваўся Франк Паіс. Ён і яго сябар Рауль Пухоль спрабавалі сысці незаўважанымі, але былі выдадзены даносчыкам з ліку студэнтаў. Абодва былі расстраляны.

Памяць правіць

  • 30 ліпеня лічыцца на Кубе Днём пакутнікаў рэвалюцыі.
  • Партызанскі атрад на чале з Раулем Кастра быў названы ў гонар Франка Паіса.
  • Дом № 226 на вуліцы Сан-Барталому, дзе прайшло дзяцінства Франка, быў ператвораны ў музей.
  • Аэрапорт у горадзе Альгін носіць яго імя.

Спасылкі правіць