Франсуа Гаво (фр.: François Gavot, польск.: Franciszek Gavot, лац.: Franciscus Gavot; 22 жніўня 1766, Матэнкур, Францыя — 19 студзеня 1830, Лаваль, Францыя) — педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

Франсуа Гаво
фр.: François Gavot
лац.: Franciscus Gavot
Дата нараджэння 22 жніўня 1766(1766-08-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 1830(1830-01-19)[1] (63 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці святар, педагог
Месца працы

Біяграфія правіць

Уступіў у Таварыства Ісуса 18 студзеня 1812 г. Прафесар французскай мовы і літаратуры (1813—1815, 1817—1818, 1819—1820) і прэфект канвікта (1815—1818) ў Полацкай езуіцкай акадэміі, прафесар французскай мовы ў Аршанскім езуіцкім калегіуме (1818—1819)[2][3].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820), як і многія іншыя французы (напрыклад, Д. Рышардо, Ш. Жэнціль і інш.), з’ехаў на Радзіму. Працаваў у езуіцкіх калегіумах Амьена (1820—1822) і Бардо (1822—1824). 8 мая 1823 г. даў манаскія абяцанні. Апошнія гады жыцця — у езуіцкай місіі ў Лавалі (1824—1830). Памёр 19 студзеня 1830 г.[4][5]

Зноскі

  1. GAVOT Franciszek // https://www.jezuici.krakow.pl/cgi-bin/rjbo?b=enc&q=GAVOT&f=1
  2. Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  3. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 115—117.
  4. Catalogs SJ 1774—1829. Galliae. Архівавана 4 снежня 2017.
  5. Catalogs SJ 1829—1853. Franciae. Архівавана 4 снежня 2017.

Літаратура правіць

  • Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно: ГрГУ, 2002. — 427 с.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.