Франсішку ды Са ды Міранда

Франсі́шку ды Са ды Міра́нда (парт.: Francisco de Sá de Miranda; 28 жніўня, 1491, Каімбра — пасля 17 мая, 1558, сядзіба Тапада, Мінью) — партугальскі паэт і камедыёграф эпохі Адраджэння.

Франсішку ды Са ды Міранда
парт.: Francisco de Sá de Miranda
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 жніўня 1491[1]
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 17 мая 1558
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, драматург
Мова твораў партугальская, іспанская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Франсішку ды Са ды Міранда нарадзіўся 28 жніўня 1491 года ў партугальскім гарадку Каімбра ў сям’і каноніка, які паходзіў са знатнага партугальскага роду Са (), старэйшы брат генерал-губернатара Бразіліі Мена ды Са. Вучыўся ў каледжы пры Манастыры Святога Крыжа ў родным горадзе, затым працягнуў адукацыю паступіўшы ў Каімбрскі ўніверсітэт. Удзельнічаў у куртуазных паэтычных спаборніцтвах, аддаў даніну любоўнай лірыцы.

З юнацтва атрымаў шырокую вядомасць як аўтар невялікіх іспанскіх нацыянальных песень-рамансаў (рамансеру)[2]. Некаторыя вершы Са ды Міранды ўключаны ў кансьянейру Г. ды Рэзенды 1516 года.

 
Паэма Са ды Міранды «Azulejos»

Літаратурная дзейнасць Са ды Міранды прыпала на час партугальскай канкісты. У Партугаліі таго часу ўзмацнялася цяга да культуры Адраджэння. У 1521 годзе, каб пазнаёміцца з пісьменнікамі гэтай эпохі, ён адправіўся ў Італію, затым у 1526 годзе з той жа мэтай адправіўся адтуль у Іспанію.

Пасля вяртання ў 1526 ці 1527 годзе у Партугалію Са ды Міранда стаў заснавальнікам новай італьянскай школы паэзіі, або так званай школы паэтаў-«петраркістаў» (Petrarquistas). Першая спробы был зроблены ім у 1528 годзе, калі ён выдаў сваю «Fábula do Mondego» у форме канцоны, напісанай адзінаццацістопным вершам. Услед за гэтым з’явіліся яго санеты, эпісталы, тэрцыны і ідыліі ў актавах і іншых італьянскіх строфах, частка з іх на партугальскай, частка на іспанскай мовах, таму што ён добра валодаў абедзвюма мовамі[3].

Выступіў каля 1528 года з пераймальнай камедыяй у прозе «Іншаземцы» («Estrangeiros»), каля 1538 — з празаічнай камедыяй «Фанфароны» («Vilhalpandos»), якая мела антыклерыкальныя ноткі.

Паводле меркавання некаторых мастацтвазнаўцаў, менавіта творчасцю Са ды Міранды адкрываецца класічны век у партугальскай паэзіі. У іспанскую літаратуру яго ўнёсак не такі значны, але тым не менш вельмі заўважны[3]. Творчасць паэта афарбавана меланхоліяй і індывідуалізмам, але ён жыва адгукаўся на падзеі ў краіне. Яго ідэалам было жыццё ва ўлонні прыроды. Асаблівае значэнне атрымалі некаторыя яго эклогі і пасланні (cartas), у якіх ён асуджаў каланіяльныя авантуры і войны, узбагачэнне кіруючых класаў за кошт народа, клеймаваў падзенне нораваў, каралеўскую адміністрацыю і юстыцыю. У яго эклозе «Башту» («Basto») ёсць алегарычны дыялог пастухоў, які супрацьпастаўляе сталічнае жыццё і мірную сельскую працу. Са ды Міранда выступаў і супраць духавенства, але інквізіцыя прымусіла яго да маўчання з 1543 па 1553 гады. У некаторых выказваннях Са ды Міранда знайшлі адлюстраванне ідэі ранняга ўтапічнага сацыялізму. У той жа час ён спадзяецца на каралеўскую ўладу і схільны да ідэалізацыі даўніны.

Дакладная дата смерці Франсішку ды Са ды Міранды не ўсталявана, вядома толькі, што ён сканаў у Тападзе не раней за 17 мая 1558 года.

Упершыню збор сачыненняў Са ды Міранды быў выдадзены ў 1595 годзе ў горадзе Лісабоне. Пазней яго працы шмат разоў перавыдаваліся[3].

Зноскі

Спасылкі правіць