Французская Вікіпедыя

Французская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на французскай мове.

Favicon Вікіпедыі Французская Вікіпедыя
фр.: Wikipédia en français
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL fr.wikipedia.org (фр.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова французская
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 23 сакавіка 2001
Колькасць артыкулаў 2 606 324
Колькасць выяў 71 581
Колькасць старонак 13 026 125
Колькасць правак 213 922 141
Зарэгістраваных удзельнікаў 4 906 731
Актыўных удзельнікаў 17 380
Адміністратараў 146
Глыбіня 262,5
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Французская Вікіпедыя адкрыта ў сакавіку 2001 года. Гэта пяты паводле колькасці артыкулаў моўны раздзел Вікіпедыі (пасля англійскай, нідэрландскай, нямецкай і шведскай). 28 мая 2007 года іх колькасць перавысіла паўмільёна, а 21 верасня 2010 года раздзел пераадолеў адзнаку ў 1 мільён артыкулаў. Раздзел з'яўляецца трэцім паводле агульнай колькасці правак і колькасці правак штодзень.

Акрамя Францыі і яе заморскіх тэрыторый у Ціхім, Атлантычным і Індыйскім акіянах і Французскай Гвіяне, значная колькасць ўдзельнікаў жыве ў такіх традыцыйна франкамоўных дзяржавах, як Канада, Бельгія, Швейцарыя, Марока, а таксама ў некалькіх былых французскіх калоніях у Афрыцы.

Статыстыка правіць

Станам на 19 красавіка 2024 года французскі раздзел Вікіпедыі складаецца з 2 606 324 артыкулаў. Зарэгістравана 4 906 731 удзельніка, з якіх 17 380 здзейснілі што-небудзь за апошнія 30 дзён, а 146 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульная колькасць правак склала 213 922 141

Спасылкі правіць