Французскі сабор

Французскі сабор (ням. Französischer Dom) - распаўсюджаная назва французскай Рэфарматарскай царквы Фрыдрыхштадта (ням. Französische Friedrichstadtkirche), размешчанай на берлінскай плошчы Жандармэнмаркт насупраць Нямецкага сабора, адна з славутасцяў горада. Будынак называецца саборам, хаця тут ніколі не знаходзілася епіскапская кафедра.

кальвінісцкая царква
Французскі сабор
ням.: Französischer Dom
52°30′52″ пн. ш. 13°23′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Германія
Горад Берлін
Канфесія Евангелічная царква Германіі
Епархія Евангелічная царква Берлін-Брандэнбург-Сілезская Верхняя Лужыца[d]
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Архітэктар Карл фон Гонтард[d]
Дата заснавання 1701
Статус дзеючая царква
Матэрыял цэгла
Сайт franzoesische-kirche.de (фр.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У пачатку XVIII стагоддзя французскія гугеноты складалі чвэрць насельніцтва Берліна. У 1701 г. яны пачалі будаўніцтва ўласнага будынка, якое было завершана ў 1705 г.. Будаўніцтвам кіравалі Луі Каяр і Абрагам Кеснэй, за ўзор была ўзятая разбураная гугеноцкая царква ў Шарантон-Сен-Морыс.