Французскі шчыт — адна з асноўных формаў геральдычнага шчыта, якая выкарыстоўваецца ў геральдыцы. Уяўляе сабой прамавугольнік з найбольшым завастрэннем у сярэдняй ніжняй частцы. Суадносіны шырыні і вышыні складаюць 8:9, суадносіны верхняга і ніжняга палёў па вертыкальнай восі роўныя 1.0:1.0. Ніжнія вуглы шчыта — акруглыя.

Схема пабудовы французскага шчыта з суадносінамі шырыні да вышыні 7: 8, прынятая ў еўрапейскай геральдыцы

У параўнанні з іншымі геральдычнымі шчытамі мае найбольшую плошчу для запаўнення, таму што форма іншых шчытоў больш складаная. У сувязі з гэтым французскі шчыт выкарыстоўваецца часцей, чым іншыя шчыты[1]. Структурна ўяўляюць сабою выяву галоўнай эмблемы на фоне шчыта французскага тыпу дзяржаўныя гербы Германіі, Чэхіі, Польшчы, Албаніі, Грэцыі, Румыніі, Расіі, а таксама герб былой Югаславіі[2].

Форма шчыта ў геральдыцы асаблівага значэння не мае, таму што адзін і той жа герб можа быць намаляваны ў рознай стылістычнай манеры з выкарыстаннем розных формаў шчыта і пры гэтым заставацца нязменным з геральдычнага пункта гледжання.

Гісторыя правіць

Французскі шчыт быў тыповым для ўсіх гарадоў Расійскай імперыі XIX стагоддзя. Французскія шчыты засталіся ў гербаў Расійскай Федэрацыі і часткова Беларусі. Таксама гербы, якія выкарыстоўвалі французскі шчыт, былі ў гарадоў Усходняй Украіны ў XIXXX стст. Цяпер для муніцыпальных і тэрытарыяльных гербаў Украіны па рэкамендацыях Украінскага геральдычнага таварыства замест французскага выкарыстоўваецца іспанскі шчыт, які выкарыстоўваўся ў гербах украінскіх гарадоў у ранні перыяд у XIVXVII стст.

Зноскі

  1. Крыніца: Форма геральдычных шчытоў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2012. Праверана 14 верасня 2015.
  2. Пётра Васілеўскі. Зорны кантэкст для «Пагоні», альбо дзяржаўны герб як візітоўка нацыі

Спасылкі правіць