Францішак Дзеружынскі

Францішак Дзеружынскі (польск.: Franciszek Dzierożyński, лац.: Franciscus Dzierożyński; 3 студзеня 1779, г. Орша — 22 верасня 1850, г. Фрэдэрык, штат Мэрыленд) — беларускі рэлігійны дзеяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сістэмы каталіцкай царквы ў ЗША, педагог.

Францішак Дзеружынскі
польск.: Franciszek Dzierożyński
superior[d] (Мэрылендская правінцыя езуітаў[d])
1823 — 1830
Папярэднік Charles Neale[d]
Пераемнік Peter Kenney[d]
правінцыял[d] (Мэрылендская правінцыя езуітаў[d])
1840 — 1843
Папярэднік William McSherry[d]
Пераемнік James A. Ryder[d]
3-і рэктар[d] (St. Stanislaus Novitiate[d])
15 студзеня 1844 — 1846
Папярэднік Samuel Mulledy[d]
6-ы master of novices[d] (Мэрылендская правінцыя езуітаў[d])
1827 — 1831
8-ы master of novices[d] (Мэрылендская правінцыя езуітаў[d])
16 снежня 1834 — 1 лістапада 1841
Пераемнік Samuel Mulledy[d]
10-ы master of novices[d] (Мэрылендская правінцыя езуітаў[d])
15 студзеня 1844 — 13 лістапада 1846
Папярэднік Samuel Mulledy[d]
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, выхавацель, місіянер
Месца працы
Нараджэнне 3 студзеня 1779(1779-01-03)
Смерць 22 верасня 1850(1850-09-22) (71 год)

13 жніўня 1794 г. у Полацку ўступіў у Таварыства Ісуса[1] і на працягу двух гадоў праходзіў выпрабаванні ў мясцовым навіцыяце (1794—1796). У 1796—1797 гг. вывучаў рыторыку ў Аршанскім езуіцкім калегіуме. Выкладаў інфіму і рускую мову (1797—1798) і французскую мову (1798—1799) у Магілёўскім езуіцкім калегіуме, французскую мову (1799—1800) у Мсціслаўскім езуіцкім калегіуме. Прайшоў курс філасофіі (1800—1802), матэматыкі (1802—1803) і адначасова быў памочнікам прэфекта музею (1801—1803; пазней яшчэ і ў 1807—1810) ў Полацкім езуіцкім калегіуме[2].

З 1803 па 1806 гг. выкладаў гуманітарныя прадметы ў пецярбургскім канвікце езуітаў. У 1806 г. высвечаны на ксяндза. З 1806 па 1810 гг. вывучаў тэалогію ў Полацку. Прафесар філасофіі і матэматыкі ў Магілёве (1810—1811). У Полацкім езуіцкім калегіуме, а потым і Полацкай езуіцкай акадэміі быў прафесарам філасофіі і матэматыкі (1811—1814) і прафесарам дагматычнай тэалогіі (1814—1820)[3], а таксама сакратаром Акадэміі (1817—1818)[2].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) перабраўся ў ЗША (1821), дзе як суперыор паўночнаамерыканскай місіі езуітаў (1823—1830) і правінцыял Мэрыленда (1840—1843) стаў адным з кіраўнікоў сістэмы адукацыі каталіцкай царквы ў краіне[4][5]. Браў удзел у стварэнні езуіцкай школы ў Сент-Луісе, штат Місісіпі, а таксама St.John’s College у г. Фрэдэрык, штат Мэрыленд (Frederick, Maryland) i Holy Cross College у г. Вустер, штат Масачусетс, (Worcester, Massachusetts). Прафесар маральнай філасофіі (1821—1825) і тэалогіі (1825—1838), віце-прэзідэнт і скарбнік Джорджтаўнскага ўніверсітэта.[6]

Зноскі

  1. J.-M. Giżycki, Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół od niej zależnych, 1905. — s. 115.
  2. а б Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  3. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  4. Языковіч, Л. У. Дзеружынскі Францішак / Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн. — С. 107.
  5. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всём мире. М., 2004. — С. 368—369.
  6. The Polish Biographical Dictionary: Profiles of Nearly 900 Poles who Have Made Lasting Contributions to World Civilization / Stanley S. Sokol with Sharon F. Mrotek Kissane. — Bolchazy-Carducci Publishers, 1992. — pp.105-106.

Літаратура правіць