Франц Антон Маўльберч

Франц Антон Маўльберч (Маўльперч) (ням.: Franz Anton Maulbertsch, таксама Maulpertsch, хрышчаны 7 чэрвеня 1724, Лангенарген на Бодэнскім возеры — 8 жніўня 1796, Вена) — аўстрыйскі мастак позняга барока, які адрозніваўся вельмі своеасаблівым стылем.

Франц Антон Маўльберч
ням.: Franz Anton Maulbertsch
М. Ё. Шміт. Партрэт мастака Франца Антона Маўльберча. каля 1764
М. Ё. Шміт. Партрэт мастака
Франца Антона Маўльберча. каля 1764
Імя пры нараджэнні Franz Anton Maulbertsch
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1724(1724-06-07)[1][2][…] ці 8 чэрвеня 1724(1724-06-08)[3]
Месца нараджэння Лангенарген
Дата смерці 8 жніўня 1796(1796-08-08)[3] (72 гады) ці 7 жніўня 1796(1796-08-07)[1] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, гравёр па медзі, графік, настаўнік
Вучоба венская Акадэмія мастацтваў
Мастацкі кірунак барока
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бацька Маўльберча Антон Маўльберч таксама быў мастаком. З 1739 па 1741 гг. Франц Антон вучыўся ў венскай Акадэміі мастацтваў у Якаба ван Шупена. У 1750 г. Маўльберч заваяваў першы прыз у конкурсе сярод мастакоў Акадэміі. Яго натхнялі італьянскія майстры, а таксама Рэмбрант, з чыімі меднымі гравюрамі ён быў добра знаёмы. У 1757 г. ён быў рэкамендаваны на атрыманне звання прафесара Акадэміі, але яго кандыдатура была адхілена з прычыны яго «занадта смелага духу». Толькі ў 1770 г. Маўльберч будзе прызначаны прафесар Акадэміі.

Творчасць правіць

Зазнаў уплывы венецыянскага жывапісу і Рэмбранта. Працаваў у Аўстрыі, Венгрыі, Германіі, Румыніі, Славакіі, Чэхіі. Творы вызначаюцца экспрэсіўнасцю, падкрэсленым дынамізмам кампазіцыі, насычанасцю каларыту і святлоценявой мадэліроўкі; работы позняга перыяду маюць рысы класіцызму. Майстар манументальнага жывапісу: фрэскі ў касцёле піяраў  (англ.) (17521753) і універсітэце (17561759) у Вене, цэрквах у Інсбруку (17751776, Аўстрыя) і ў Шумегу (1757—58), саборы  (ням.) ў Папе (17801781) і епіскапскай рэзідэнцыі  (эсп.) ў Сомбатхеі (1783, Венгрыя), капэле палаца прымаса  (англ.) ў Браціславе (1781) і інш. Аўтар алтарных карцін «Св. Павел» (1759), «Узняцце крыжа» (1760), «Св. Тройца» (каля 17851786) і інш.; гравюр («Прычашчэнне апосталаў», 1765, і інш.).

Памяць правіць

Намаляваны на аўстрыйскай паштовай марцы 1974 года.

Бібліяграфія правіць

  • Eduard Hindelang (Hrsg.): Franz Anton Maulbertsch und sein schwäbischer Umkreis. Museum Langenargen, Langenargen / Thorbecke, Sigmaringen 1996, ISBN 3-7995-3165-3

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. а б Dr. Constant v. Wurzbach Maulbertsch, Anton Franz // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 17. — S. 136.
  3. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.

Спасылкі правіць