Франц Месершміт (ням.: Franz Xaver Messerschmidt; 6 лютага 1736 — 19 жніўня 1783) — вядомы аўстрыйскі скульптар пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Стварыў некалькі скульптур у поўны рост, рэльефы, партрэты, бюсты (так званыя «Характэрныя голавы»).

Франц Месершміт
ням.: Franz Xaver Messerschmidt
Фатаграфія
Дата нараджэння 6 лютага 1736(1736-02-06)[1][2][…] ці 20 жніўня 1732(1732-08-20)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 1783(1783-08-19)[1][2][…] ці 21 жніўня 1783(1783-08-21)[3]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Жанр партрэт
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Манумент імператрыцы Марыі Тэрэзіі.

Нарадзіўся ў Баварыі. Меў малодшага брата, які таксама стаў скульптарам (Ёган Адам Месершміт). Сульптарамі былі і два яго дзядзькі, у якіх ён і вучыўся ў Мюнхене і Грацы. У 1765 годзе падарожнічаў па Італіі. Навучанне завяршыў у Вене ў Акадэміі мастацтваў. Яго выкладчыкам быў скульптар Якуб Шлетэрэр. Жыў у Вене, дзе сам стаў выкладчыкам у акадэміі. Сваімі творамі звярнуў на сябе ўвагу аўстрыйскай імператарскай сям’і. Паступова перайшоў ад стылю барока да ясных кампазіцый у стылі блізкім да класіцызму. Звярнуўся да стварэння скульптур — бюстаў з выявай разнавіднасцяў чалавечых псіхалагічны эмоцый, грымас, канвульсіяў. Незвычайнасць тэматыкі звязваюць з развіццём псіхічнага захворвання ў самога скульптара, якое стала галоўнай падставай для звальнення таго з пасады выкладчыка ў Венскай акадэміі. Апошнія гады жыцця правёў у горадзе Прэсбург (цяпер Браціслава) побач са сваім братам-скульптарам, дзе і памёр.

Зноскі

  1. а б Franz Xaver Messerschmidt
  2. а б Franz Xaver Messerschmidt // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Dr. Constant v. Wurzbach Messerschmidt, Franz Xaver // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 17. — S. 441.

Спасылкі правіць