Франчэска Альбані

Франчэска Альбані (італ. Francesco Albani або італ. Albano, 17 сакавіка або 17 жніўня 1578, Балоння — 4 кастрычніка 1660, Балоння) — італьянскі мастак Балонскай школы.

Франчэска Альбані
Фатаграфія
Дата нараджэння 17 сакавіка 1578(1578-03-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 1660(1660-10-04)[5][6][…] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, фрэскіст
Жанр рэлігійны жывапіс[d][4], гістарычны жывапіс[4] і міфалагічны жывапіс[d][4]
Мастацкі кірунак барока[7]
Уплыў Дэніс Калверт
Уплыў на Antonio Giarola[d] і Карла Чыньяні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Альбані Хрышчэнне Хрыста, Дзяржаўны Эрмітаж

Біяграфія і творчасць правіць

Сын гандляра шоўкам. З 12 гадоў пачаў вучыцца ў школе Дзяніса Калверта, дзе пазнаёміўся з Даменікіна і Гвіда Рэні. Затым перайшоў у Акадэмію сямейства Карачы. У 1600 перабраўся ў Рым, дзе працаваў у палаца Фарнезэ, быў адным з найбольш блізкіх памочнікаў Анібале Карачы ў размалёўках царквы Сан-Джакама дэльі Спаньёлі і палаца Матэі ды Джові, затым працаваў у цэрквах Санта-Марыя-дэла-Пачэ, Сан-Себасцьяна-фуоры-ле-Мура і інш. Пасля 1625 года вярнуўся ў Балонні. Быў майстрам міфалагічных сюжэтаў («Венера, якая спіць», «Купанне Дыяны», «Выкраданне Еўропы» і інш), распрацоўваючы іх у стылістыцы, блізкай да ракако.

Вучні правіць

Сярод яго вучняў былі Андрэа Сакі і Карла Чыньяні.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Bolognini Amorini A. Vita del celebre pittore Francesco Albani. Bologna: Tip. della Volpe al Sassi, 1837
  • Puglisi С. Francesco Albani. New Haven: Yale UP, 1999

Спасылкі правіць