Франчэска Бараміні

Франчэска Бараміні (італ. Francesco Borromini; уласна Франчэска Кастэла, італ. Francesco Castelli, 25 верасня 1599, Бісанэ, Тычына - 2 жніўня 1667, Рым) — выбітны італьянскі архітэктар, найбольш радыкальны прадстаўнік ранняга барока.

Франчэска Бараміні
Francesco Borromini
праца невядомага мастака
праца невядомага мастака
Дата нараджэння 25 верасня 1599(1599-09-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 жніўня 1667(1667-08-02) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Італія
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Мілан[3] і Рым[3]
Архітэктурны стыль барока
Уплыў Карла Мадэрна
Узнагароды
Supreme Order of Christ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вяршыня купала ўніверсітэцкай царквы ў Рыме.

Біяграфія правіць

Сын каменячоса, сам вучыўся на каменячоса ў Мілане. З 1619 працаваў у Рыме на Карла Мадэрна, свайго далёкага сваяка, у саборы Святога Пятра. Пасля смерці Мадэрна далучыўся да групы Берніні, дабудоўвае палацца Барберыні. У далейшым працаваў у Рыме ў пастаянным суперніцтве з Берніні за папскую ўвагу. Для яго творчай манеры былі характэрныя адсутнасць прамых ліній, багацце мудрагелістых архітэктурных дэталяў, ускладненая планіроўка інтэр'ераў з галавакружнымі перападамі ўзроўняў. Завяршыўшы капэлу Фальканьері ў царкве Сан-Джавані Дэі Фіёрэнціні, 22 ліпеня 1667 г. адчуў сябе цяжка хворым і больш не выходзіў з дому. Спаліў рукапісы і малюнкі, затым пакончыў з сабой.

Асноўныя пабудовы правіць

 
Разрэз царквы Сан-Карла-але-Куатра-Фантанэ, Рым

Зноскі

  1. Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della SvizzeraBern: 1998. Праверана 26 чэрвеня 2020.
  2. Борромини Франческо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б RKDartists Праверана 28 кастрычніка 2022.

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.291

Спасылкі правіць