Франчэска Гвічардзіні

Франчэска Гвічардзіні (італ.: Francesco Guicciardini; 6 сакавіка 1483, Фларэнцыя — 22 мая 1540, Арчэтры) — італьянскі гісторык, філосаф-гуманіст, палітычны дзеяч.

Франчэска Гвічардзіні
італ.: Francesco Guicciardini
Дата нараджэння 6 сакавіка 1483[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 1540[1][2] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Piero Guicciardini[d][4]
Маці Simona Gianfigliazzi[d][4][2]
Жонка Maria Salviati[d][5][2]
Род дзейнасці гісторык, палітык, пісьменнік, дыпламат, філосаф
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1511—1514 гг. пасол Фларэнцыі ў Іспаніі, у 1516—1534 гг. намеснік папы ў Мадэне, Раманье, Балонні. У «Гісторыі Італіі» (напісанай у 1537—1540 гг.) даў гісторыю не асобных італьянскіх дзяржаў, а ўсёй краіны як адзінага цэлага, выступаў за нацыянальнае і дзяржаўнае аб'яднанне Італіі. Асноўным рухавіком гісторыі лічыў эгаістычныя памкненні людзей.

Выступаў за ўсеагульнае развіццё чалавека, які знаходзіцца, на яго думку, ва ўмовах пастаяннай цыклічнай змены грамадства. Гвічардзіні быў праціўнікам астралогіі, у сваіх творах крытыкаваў крывадушнасць манаства, папства, царквы, прапаноўваў праект замены рэлігіі ўзаемаадносінамі добрасуседскай выгады («Нататкі палітычныя і грамадзянскія», напісаныя ў 1525—1529 гг., апублікаваныя ў 1576 годзе).

Зноскі

  1. а б BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  2. а б в г д е Francesco Guicciardini // Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.
  3. а б Гвиччардини Франческо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць