Фраўмюнстэр (ням.: Fraumünster) — былое абацтва на тэрыторыі сучаснай Швейцарыі, заснаванае Людовікам II Нямецкім для сваёй дачкі Хільдэгарды ў 853 годзе.

Славутасць
Фраўмюнстэр
47°22′11″ пн. ш. 8°32′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Швейцарыя
Месцазнаходжанне
Канфесія пратэстанцтва
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Заснавальнік Людовік II Нямецкі
Дата заснавання 853
Сайт fraumuenster.ch
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснавальнік забяспечыў бенедыктынскі манастыр землямі кантонаў Цюрыха, Уні і лясамі з пагоркаў Албіс, а таксама гарантаваў недатыкальнасць. У 1045 годзе кароль Германіі Генрых III дараваў манастыру права валодаць рынкамі, збіраць пошліны і чаканіць манеты.

Імператар Фрэдэрык II зрабіў абацтва тэрытарыяльна незалежным і ўзмацніў палітычную ўладу абатысы. Аднак палітычная ўлада манастыра пачала павольна змяншацца з XIV ст., пасля стварэння «Закона гільдый» Рудольфам Брунам у 1336 годзе, які стаў першым незалежным кіраўніком горада і не падпарадкоўваўся абацтву.

Абацтва спыніла існаванне 30 лістапада 1524 года ў сувязі з Рэфармацыяй, праведзенай Ульрыхам Цвінглі.

Спасылкі правіць