Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна

Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна, ФНВА (самал.: Jabhadda Wadaniga Xoreynta Ogaadeenya) — узброеная групоўка паўстанцаў, якая дзейнічае на тэрыторыі Эфіопіі і выступае за стварэнне незалежнай дзяржавы Агадэн і за аб’яднанне яго з Самалі ў Вялікае Самалі ў перспектыве.

Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна
Ідэалогія самалійскі нацыяналізм
Штаб-кватэра Самалі (рэгіён)
Актыўная ў Агадэн
Сфарміравана 1984
Саюзнікі Фронт нацыянальнага вызвалення Сідама
Праціўнікі Узброеныя сілы Эфіопіі
Колькасць членаў 2 000–3 000 чалавек
Удзел у канфліктах Грамадзянская вайна ў Эфіопіі, Вайна ў Агадэне

ФНВА быў створаны ў 1984 годзе[1]. Мэта групы мянялася з цягам часу, першапачаткова фронт заяўляў, што хоча больш шырокай аўтаноміі для Агадэна ў Эфіопіі, аднак з часам групоўка заявіла пра тое, што змагаецца за поўную незалежнасць[2].

Сярод вядомых членаў ФНВА — Абдулахі Махамед Саадзі, першы прэзідэнт Самалійскага рэгіёну Эфіопіі (студзень—ліпень 1993).

Зноскі

  1. "Ethiopia ONLF rebels 'seize town'". BBC.com. BBC News. 2009-03-09. Праверана 2010-09-10.
  2. Unrest simmers in Ethiopia’s Ogaden — Africa — Al Jazeera English