Фронт перамен і згоды ў Чадзе

Фронт перамен і згоды ў Чадзе, ФПЗЧ (фр.: Front pour l’Alternance et la Concorde au Tchad, FACT) — чадская палітычная і ваенная арганізацыя, створаная Махаматам Махдзі Алі ў сакавіку 2016 года. Групоўка вядзе актыўную ўзброеную барацьбу з дзеючым урадам Чада.

Фронт перамен і згоды ў Чадзе
Лідары Махамат Махдзі Алі
Актыўная ў
Сфарміравана сакавік 2016
Саюзнікі Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі,
Узброеныя сілы Лівіі
Праціўнікі Узброеныя сілы Чада
Удзел у канфліктах

Паўстанне ў Паўночным Чадзе:

Гісторыя правіць

У 2016 годзе Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі аддзяліўся ад ФПЗЧ[1].

Увечары 11 красавіка 2021 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, ФПЗЧ атакаваў памежны пост на поўначы Чада як раз у момант закрыцця выбарчых участкаў[2]. 17 красавіка баевікі пачалі рухацца да сталіцы краіны горада Нджамена. 20 красавіка падчас дзеянняў ФПЗЧ загінуў прэзідэнт Чада Ідрыс Дэбі. Генерал Махамат Дэбі Ітна, сын забітага лідара, быў абвешчаны часовым прэзідэнтам і кіраўніком ваеннай хунты[3].

Зноскі

  1. "Libyan strongman bombed Chad rebels, his forces say". Arab News [англійская]. 29 March 2018. Праверана 31 August 2018.
  2. U.S. embassy to withdraw staff as Chad rebels advance. Reuters (18 красавіка 2021). Праверана 18 красавіка 2021.
  3. Chad President Idriss Deby dies visiting front-line troops: Army (англ.). Al Jazeera (20 красавіка 2021). Праверана 20 красавіка 2021.