Фрыдрых Аўгуст Шцюлер

нямецкі архітэктар

Фрыдрых Аўгуст Шцюлер (ням.: Friedrich August Stüler; 28 студзеня 1800, Мюльгаўзен, Цюрынгія — 18 сакавіка 1865, Берлін) — прускі архітэктар, аказаў у свой час значны ўплыў на аблічча Берліна. Яго самымі вядомымі тварэннямі лічацца будынак Новага музея і купал і трыўмфальная арка галоўнага партала знішчанага ў 1950 г. будынкі Гарадскога палаца ў Берліне.

Фрыдрых Аўгуст Шцюлер
Дата нараджэння 28 студзеня 1800(1800-01-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 сакавіка 1865(1865-03-18)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Johann Gottfried Stüler[d][3]
Дзеці Arnold Stüler[d], Hermann Stüler[d], Franz Stüler[d], Marie Stüler[d] і Therese Stüler[d]
Працаваў у гарадах Берлін[5]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Новы будынак універсітэта Альберціна ў Кёнігсбергу на Парадэплац (цяпер вул. Універсітэцкая, 2), неарэнесансны стыль, 1862

Біяграфія і творчасць правіць

Фрыдрых Аўгуст Шцюлер быў вучнем Карла Фрыдрыха Шынкеля. У 1829 і 1830 г. Шцюлер пабываў са сваім сябрам Эдуардам Кноблаўхам у Францыі і Італіі. У 1831 г. з Генрыхам Штракам ён пабываў у Расіі. Шцюлер прызначаўся на розныя адказныя архітэктурныя пасады пры прускім двары, а ў 1832 г. стаў дырэктарам камісіі па ўзвядзенні палаца. У 1837 г. ён стварыў праект рэканструкцыі пецярбургскага Зімовага палаца ў Санкт-Пецярбургу. Гэтыя планы не былі ажыццёўлены: Мікалай I аддаў перавагу першапачатковаму стылю барочнага палаца, а не рамантычна неарэнесанснаму стылю Шцюлера. З прыходам да ўлады Фрыдрыха Вільгельма IV кар'ера Шцюлера пайшла ў гару і ў 1842 г. ён атрымаў званне каралеўскага архітэктара. Быў тайным вярхоўным будаўнічым саветнікам. Шцюлер з'яўляецца заснавальнікам Саюза архітэктараў Берліна.

Іншыя працы архітэктара правіць

З пабудоў Шцюлера па-за межамі Берліна заслугоўваюць увагі будынак ратушы ў Перлебергу, замак Штольцэнфельс на Рэйне (па праекце Шынкеля), вялікагерцагскі палац у Шверыне, старая біржа ў Франкфурце-на-Майне, нацыянальны музей у Стакгольме, універсітэцкі будынак, верагодна, фасад Каралеўскай брамы і Росгартэнская брама, рэканструкцыя замкавага Залы маскавітаў у Кёнігсбергу, акадэмія ў Будапешце, замак Гогенцолерн. Па праекце Шцюлера было распачата будаўніцтва Берлінскай нацыянальнай галерэі.

 
Берлінскі гарадскі палац

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць