Фрэдэрык Со́дзі[4] (англ.: Frederick Soddy; 2 верасня 1877, Істбарн, Вялікабрытанія — 22 верасня 1956, Брайтан) — англійскі радыяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1910), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1921), замежны член Акадэміі навук СССР (1924)[4].

Фрэдэрык Содзі
англ.: Frederick Soddy
Дата нараджэння 2 верасня 1877(1877-09-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1956(1956-09-22)[3][1][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Winifred Beilby[d]
Род дзейнасці фармацэўт, фізік, прафесар, хімік, даследчык
Навуковая сфера радыяхімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Эрнэст Рэзерфорд
Член у
Узнагароды

Нобелеўская прэмія па хіміі (1921)

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1896). У 1900—1902 гадах ва ўніверсітэце Мак-Гіла (Манрэаль). 3 1904 года ва ўніверсітэце горада Глазга, з 1914 года прафесар Абердзінскага, у 1919—1936 гадах Оксфардскага ўніверсітэтаў.

Навуковыя працы па даследаванні радыеактыўнасці. Распрацаваў разам з Э. Рэзерфордам асновы тэорыі радыеактыўнага распаду (1903). Даказаў утварэнне гелію пры радыеактыўным распадзе радыю і радону (разам з У. Рамзаем; 1903). Увёў паняцце аб ізатопах, сфармуляваў правіла зрушэння, якое дазваляе прадказаць месца ў перыядычнай сістэме элемента — прадукту радыеактыўнага распаду (1913; адначасова з К. Фаянсам). Адкрыў пратактыній (1917; разам з Дж. Кранстанам, незалежна ад О. Гана і Л. Майтнер).

Зноскі

  1. а б Frederick Soddy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Frederick Soddy // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Содди Фредерик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць