Фрэдэрык Тэадор Фрэлінгуйсен

Фрэдэрык Тэадор Фрэлінгуйсен (англ.: Frederick Theodore Frelinghuysen) — амерыканскі палітык-рэспубліканец, сенатар, 29-ы Дзяржсакратар ЗША.

Фрэдэрык Тэадор Фрэлінгуйсен
англ.: Frederick T. Frelinghuysen
29-ы дзяржаўны сакратар ЗША
19 снежня 1881 — 6 сакавіка 1885
Папярэднік Джэймс Блейн
Пераемнік Томас Фрэнсіс Баярд
Сенатар ЗША
12 лістапада 1866 — 4 сакавіка 1867
Папярэднік William Wright[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1867 — 4 сакавіка 1869
Пераемнік John P. Stockton[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1871 — 4 сакавіка 1873
Папярэднік Alexander G. Cattell[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1873 — 4 сакавіка 1875
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1875 — 4 сакавіка 1877
Пераемнік John R. McPherson[d]
Нараджэнне 4 жніўня 1817(1817-08-04)[1][2][…]
Смерць 20 мая 1885(1885-05-20)[1][2] (67 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Фрэдэрык Фрэлінгуйсен[d] або Theodore Frelinghuysen[d]
Жонка Matilda Elizabeth Frelinghuysen[d]
Дзеці Фрэдэрык Фрэлінгуйсен[d], Джордж Грызвальд Фрэлінгуйсен[d], Тэадор Фрэлінгуйсен[d] і Sarah Helen Davis[d][5]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, дыпламат
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрэлінгуйсен нарадзіўся ў Мілстоўне, штат Нью-Джэрсі, у сям’і Фрэдэрыка Фрэлінгуйсена-старэйшага (1788—1820) і Мэры Думонт. Пасля смерці бацькі яго выхоўваў дзядзька, Тэадор Фрэлінгуйсен (1787—1862).

Яго дзед, Фрэдэрык Фрелінгуйсен (1753—1804), быў адвакатам, прымаў удзел у распрацоўцы Канстытуцыі Нью-Джэрсі, прымаў удзел у Вайне за незалежнасць ЗША (1778—1779 і 1782—1783). З 1793 па 1796 прадстаўляў свой штат у Сенаце ЗША.

Яго дзядзька, Тэадор Фрелінгуйсен (1787—1862), быў Генеральным пракурорам Нью-Джэрсі ў 1817—1829 гадах, а ў 1829—1835 прадстаўляў свой штат Сенаце ЗША. На прэзідэнцкіх выбарах 1844 года быў вылучаны кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ЗША ад партыі вігаў. У 1839—1850 быў канцлерам Нью-Ёркскага ўніверсітэта, пасля чаго быў абраны на пасаду прэзідэнта Ратгерскага каледжа, якую займаў да сваёй смерці.

Сам Фрэдэрык Фрелінгуйсен ў 1836 годзе скончыў Ратгерскі каледж. У 1839 годзе быў прыняты ў калегію адвакатаў. Працаваў юрыстам у такіх кампаніях, як Central Railroad of New Jersey, Morris Canal and Banking Company, і многіх іншых.

Ажаніўся з Мацільдай ​​Элізабет Грызвальд, якая нарадзіла ад яго чацвёра дзяцей: Фрэдэрыка, Джорджа Грызвальда (1851—1936), Тэадора (? −1931), і Мацільду Грызвальд, якая выйшла замуж за Генры Уінтрапа Грэя.

Сенатар ЗША, сакратар кабінета міністраў Прэзідэнта. Быў абраны сенатарам ад штата Нью-Джэрсі ў Сенат Злучаных Штатаў, і займаў гэты пост з 1867 па 1869, а затым з 1871 па 1877 год. Яго знаходжанне ў Сенаце адзначана яго галасаваннем за імпічмент прэзідэнта Эндру Джонсану. Быў прызначаны дзяржаўным сакратаром у Адміністрацыі Прэзідэнта Чэстэра Артура і займаў гэты пост з 1881 да 1885 года.

Зноскі

  1. а б Frederick Theodore Frelinghuysen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Frederick Theodore Frelinghuysen // GeneaStar
  3. https://archive.org/details/nelsonsbiographi02nels/page/269/mode/1up
  4. Find a Grave — 1996.
  5. geni.com — 2006.

Спасылкі правіць